Падтрымка ў «звязцы» з даходамi?
Сяргей ГРЫБ
Упарадкаванне льгот Праект закона аб упарадкаваннi сацыяльных iльгот плануецца разгледзець у парламенце ў двух чытаннях. Прычым, зазначыў у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» старшыня камiсii па працы, сацыяльнай абароне, справах ветэранаў i iнвалiдаў Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Сяргей Камянецкi, гаворка iдзе не аб поўным скасаваннi льгот, а аб пераходзе да iх прадастаўлення па прынцыпу адраснасцi — тым, каму гэты вiд падтрымкi патрэбны ў першую чаргу. Адначасова пачалася падрыхтоўка праекта ўказа аб адраснай сацыяльнай дапамозе, якi мае на мэце пашырыць падтрымку грамадзян, якiя па аб’ектыўных прычынах не могуць забяспечыць сябе варты ўзровень жыцця самастойна цi апынулiся ў цяжкай жыццёвай сiтуацыi. Як заўважыла прэс-сакратар Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Галiна Трафiменка, забяспечыць такую падтрымку ў поўнай меры цяперашняя сiстэма льгот не ў стане. Зараз iльготамi карыстаюцца практычна дзве трэцi беларусаў. У той жа час асноўная сума льгот iдзе ў хатнiя гаспадаркi з больш высокiмi даходамi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праект закона аб упарадкаваннi сацыяльных iльгот плануецца разгледзець у парламенце ў двух чытаннях
|
|