21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Складанасцяў быць не павiнна

26.08.2009 08:40 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Кватэрнае пытанне

Я — ветэран Узброеных Сiл, iнвалiд Вялiкай Айчыннай вайны. Жыву ў дзяржаўнай кватэры i хачу прыватызаваць яе. Калi ласка, напiшыце, як гэта зрабiць?

Дз.Я. Кiрэй, г. Полацк.

Як патлумачыў член праўлення грамадскага аб’яднання «Веды» В.В. Савiцкi, у адпаведнасцi з артыкулам 12 Закона «Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь» асобным катэгорыям грамадзян жылыя памяшканнi перадаюцца бязвыплатна (з улiкам жыллёвай квоты, сумы квот) у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. Да такiх катэгорый грамадзян пунктам 5 артыкула 12 Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб ветэранах» аднесены iнвалiды Вялiкай Айчыннай вайны, якiя маюць права на бязвыплатную перадачу ва ўласнасць ва ўстаноўленым парадку займаемых жылых памяшканняў у межах 20 кв. метраў агульнай плошчы на iнвалiда вайны i кожнага пражываючага разам з iм непрацаздольнага непрацуючага члена яго сям’i з захаваннем прынцыпу аднаразовасцi выкарыстання дадзенай iльготы.

Тая частка жылых памяшканняў, якая перавышае памер агульнай плошчы, што перадаецца бязвыплатна, прыватызуецца на агульных падставах. Пры гэтым доля ўдзелу ў прыватызацыi грашовымi сродкамi вызначаецца па ўзгадненню памiж удзельнiкамi прыватызацыi.

Для набыцця ва ўласнасць займаемага жылога памяшкання ў дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду наймальнiк жылога памяшкання, паўналетнiя члены яго сям’i, а таксама iншыя грамадзяне, за якiмi ў адпаведнасцi з заканадаўствам захоўваецца роўнае з наймальнiкам права карыстання гэтым жылым памяшканнем, падаюць заяву аб прыватызацыi ў мясцовы выканаўчы i распарадчы орган альбо ў орган кiравання юрыдычнай асобы, у гаспадарчым распараджэннi або аператыўным кiраваннi якой знаходзiцца жылое памяшканне.

Да заявы аб прыватызацыi, бланк якой выдаецца ў мясцовым выканаўчым i распарадчым органе або органе кiравання юрыдычнай асобы, грамадзяне дадаюць копii дакументаў аб наяўнасцi льгот, чэкi «Жыллё». Копiя асабовага рахунка наймальнiка, даведка (выкапiроўка з плана) аб тэхнiчных характарыстыках кватэры, якая прыватызуецца, выпiска са спецыяльнага чэкавага рахунка i iншыя дакументы, неабходныя для прыняцця рашэння па заяве, запытваюцца i атрымлiваюцца мясцовым выканаўчым i распарадчым органам або органам кiравання юрыдычнай асобы ў адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 13 верасня 2005 г. № 432 «Аб некаторых мерах па ўдасканальванню арганiзацыi работы з грамадзянамi ў дзяржаўных органах, iншых дзяржаўных арганiзацыях».

Рашэнне па заяве аб прыватызацыi жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду прымаецца мясцовым выканаўчым i распарадчым органам або органам кiравання юрыдычнай асобы, у гаспадарчым распараджэннi або аператыўным кiраваннi якой знаходзiцца жылое памяшканне, у двухмесячны тэрмiн з дня падачы заявы аб прыватызацыi.

Пры прыватызацыi жылых памяшканняў грамадзянамi, якiя маюць падставы для льготнай перадачы iм жылля ва ўласнасць, у рашэннi выканаўчых i распарадчых органаў, органаў кiравання юрыдычных асобаў указваецца, што ўдзельнiкам прыватызацыi займаемыя жылыя памяшканнi перадаюцца ў роўных долях. Калi плошча займаемых жылых памяшканняў перавышае плошчу, якая перадаецца бязвыплатна, памеры грашовых даплат указваюцца ў дагаворы перадачы (продажу) кватэр ва ўласнасць грамадзян асобна па кожнаму ўдзельнiку прыватызацыi.

Больш падрабязную iнфармацыю аб парадку i ўмовах прыватызацыi канкрэтнага жылога памяшкання можна атрымаць у адпаведнай службе гарвыканкама па месцы жыхарства. Адмова мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, юрыдычнай асобы, у гаспадарчым распараджэннi або аператыўным кiраваннi якой знаходзяцца жылыя памяшканнi, у прыватызацыi жылых памяшканняў у дамах дзяржаўнага жыллёвага фонду можа быць абскарджана грамадзянамi ў судовым парадку. Спрэчкi, звязаныя з прыватызацыяй жылых памяшканняў, вырашаюцца вышэйстаячым у парадку падпарадкаванасцi органам (у залежнасцi ад прыналежнасцi жылога дома, у якiм размешчана кватэра) альбо судом.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я — ветэран Узброеных Сiл, iнвалiд Вялiкай Айчыннай вайны. Жыву ў дзяржаўнай кватэры i хачу прыватызаваць яе. Калi ласка, напiшыце, як гэта зрабiць?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика