Апошнi званок як запрашэнне ў дарослае жыццёАднак для некаторых школьнiкаў гэты званок будзе апошнiм, i азначаць ён будзе наступленне далёка не бесклапотнага, а вельмi адказнага перыяду. I калi дагэтуль жыццё ўсiх школьнiкаў на працягу многiх гадоў было амаль што нязменным: заняткi ў школе, гурток цi спартыўныя секцыi, падрыхтоўка хатняга задання i зноў у школу — то пасля апошняга званка вялiкая школьная дарога ператворыцца ў безлiч асобных сцяжынак, якiя выпускнiкi будуць пратоптваць ужо ўласнымi сiламi. Менавiта толькi ў дзень апошняга званка ў гарадах i вёсках нашай краiны можна сустрэць дзяўчат у карычневых сукенках з белым фартушком i гафрыраванымi бантамi ў валасах — апошняя магчымасць апрануць школьную форму, якая некалi была абавязковай для ўсiх. Так што, калi ўбачыце на вулiцах цi ў парках кампанii маладых людзей са стужкамi «Выпускнiк-2007» i прышчэпленымi да адзення званочкамi, не спяшайцеся рабiць iм заўвагi — у iх, мабыць, гэта апошнi дзень у жыццi, калi яшчэ можна заставацца дзецьмi i забыцца пра турботы ўступных экзаменаў, ды i ўвогуле дарослага жыцця. Як стала вядома, сёлета ў Беларусi школу заканчваюць больш за 94 тысячы адзiнаццацiкласнiкаў i каля 70,5 тысяч дзевяцiкласнiкаў. Выпускнiкамi 10-га класа, якiя навучаюцца па дванаццацiгадовай праграме, у гэтым годзе з’яўляюцца 3719 чалавек. 12-класнiкi-«эксперыментатары» таксама ёсць — гэта 483 чалавекi. Такiм чынам, запрашэнне ў дарослае жыццё ў выглядзе апошняга званка сёння будзе ўручана каля 200 тысячам беларускiх юнакоў i дзяўчат. Поспехаў табе, выпускнiк-2007, ва ўсiх выпрабаваннях! Марына ПЫРКОВА. Фота аўтара. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння па ўсёй краiне прагучыць школьны званок, якi аб’явiць аб наступленнi школьных канiкулаў |
|