Хроніка апошніх падзей
ТРАГЕДЫЯ НА ШАХЦЕ «ЮБIЛЕЙНАЯ»
38 шахцёраў загiнулi ў вынiку выбуху метану на шахце «Юбiлейная» ў Кемераўскай вобласцi. Паранены 7 чалавек, адзiн пацярпелы шпiталiзаваны ў рэанiмацыю гарадской бальнiцы. Непасрэдна ў эпiцэнтры выбуху працавалi 39 гарнякоў, з iх выжыць удалося толькi аднаму. Тым часам расiйскiя iнфармагенцтвы ўчора паведамiлi сенсацыйную навiну: у пятнiцу, 25 мая, абсталяванне шахты павiнны былi правяраць, а кiраўнiцтву было вядома, што ўжо тыдзень ў лаве павышанае ўтрыманне метану. Вiдавочцы сцвярджаюць, што на працягу 2-х апошнiх тыдняў пастаянна спыняўся вугальны канвеер для падняцця пароды. Гэта магло адбывацца толькi пры аўтаматычным спрацоўваннi сiстэмы блакiравання газа-сiстэмнага абсталявання. Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i ад сябе асабiста выказаў глыбокiя спачуваннi Прэзiдэнту Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiру Пуцiну, а таксама родным i блiзкiм загiнулых у вынiку аварыi. ЗНАЙШОЎ СВОЙ КАШАЛЁК ПРАЗ 37 ГАДОЎ Амерыканец Джон Мiтчэл атрымаў назад свой кашалёк, якi ён згубiў 37 гадоў таму. З кашалька нiчога не прапала. Кашалёк знайшлi пры рамонце будынка кафэ, седзячы ў якiм Мiтчэл у 1970 годзе i згубiў кашалёк. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
38 шахцёраў загiнулi ў вынiку выбуху метану на шахце «Юбiлейная» ў Кемераўскай вобласцi. Паранены 7 чалавек, адзiн пацярпелы шпiталiзаваны ў рэанiмацы |
|