Школьнiк... сутэнёр
Iгар ГРЫШЫН
Дзесяцiкласнiк адной з сярэднiх школ Жлобiна быў затрыманы сталiчнымi праваахоўнiкамi ў Мiнску: юнак спрабаваў вывезцi за мяжу дзяўчат для сэксуальнай эксплуатацыi.
Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» выконваючы абавязкi начальнiка групы iнфармацыi i грамадскiх сувязяў ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандр Ластоўскi, 17-гадовы хлопец змешчаны ў iзалятар часовага ўтрымання. А праявiў ён свае «таленты» ў зусiм незвычайнай для падлетка справе: школьнiк падрыхтаваў групу мiнчанак, якiх хацеў даставiць у Маскву, дзе iх чакала незайздросная доля — улагоджваць сэксуальныя прыхамацi клiентаў. Паводле папярэдняй iнфармацыi, дзесяцiкласнiк са Жлобiна часта гасцяваў у Мiнску, дзе ў яго было шмат знаёмых. У першапрастольнай у яго таксама былi пэўныя сувязi: малы, ды раннi раззнаёмiўся з людзьмi, якiя маюць дачыненне да некаторых забаўляльных маскоўскiх клубаў. Апошнiя i прапанавалi яму за пэўны працэнт ад здзелкi знайсцi сiмпатычных сэкс-рабынь для працы ў Маскве. Выкарыстоўваючы Iнтэрнэт, школьнiк сустракаўся з дзяўчатамi, якiх змог «вылавiць» на сайтах для знаёмства. А потым у ход iшло красамоўства: гаварлiвы юнак «закалыхаў» размовамi аб маскоўскiх высокiх заробках i прыгожым жыццi пяць мiнчанак, якiя далi яму згоду паехаць шукаць сумніўнае шчасце. Аднак у апошнi момант у справу ўмяшалiся праваахоўнiкi, якiя i затрымалi гора-сутэнёра.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Дзесяцiкласнiк адной з сярэднiх школ Жлобiна быў затрыманы сталiчнымi праваахоўнiкамi ў Мiнску: юнак спрабаваў вывезцi за мяжу дзяўчат для сэксуальнай |
|