Згарэла маршрутка
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
У цэнтры Гомеля, як паведамiў кiраўнiк прэс-цэнтра абласнога ўпраўлення Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Руслан Габрылёў, раптам загарэлася «Газель» маршруту № 3. Пасажыры i вадзiцель у спешным парадку пакiнулi яе, i на месца здарэння прыбылi супрацоўнiкi ўказанага ўпраўлення i Дзяржаўтаiнспекцыi.
Першыя патушылi пажар, але ў «Газелi» ўсё выгарала, i на ёй, як гавораць, нiчога жывога не засталося. Папярэдняя прычына пажару ў маршрутцы — няспраўнасцi газавага абсталявання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры Гомеля, як паведамiў кiраўнiк прэс-цэнтра абласнога ўпраўлення Мiнiстэрства па надзвычайных сiтуацыях Руслан Габрылёў, раптам загарэлася «Газ |
|