У саставе цягнiка № 494 Мiнск—Гомель—Сiмферопаль з’явiцца прычапны СВ-вагон
Цягнiк № 494 маршруту Мiнск—Гомель—Сiмферопаль пачне курсiраваць з 16 чэрвеня. Упершыню ў яго саставе з’явiцца прычапны СВ-вагон, якi будзе далучаны да цягнiка на станцыi «Гомель».
Як паведамiў карэспандэнту БЕЛТА начальнiк пасажырскага аддзела Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункi Вячаслаў Пракоф’еў, увядзенне ў састаў вагона люкс дае магчымасць забяспечыць максiмум выгод пасажырам, якiя пажадаюць скарыстацца двухмесным купэ павышанай камфортнасцi, абсталяваным кандыцыянерам. Кошт бiлета ў такiм купэ ад станцыi «Гомель» да пункта прызначэння складае Br198 тыс. Паводле слоў Вячаслава Пракоф’ева, цягнiк № 494 стане адзiным з усiх саставаў, што курсiруюць у паўднёвым напрамку праз станцыю «Гомель» , якi будзе мець СВ-вагон. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цягнiк № 494 маршруту Мiнск—Гомель—Сiмферопаль пачне курсiраваць з 16 чэрвеня |
|