21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дзiця — не «крынiца даходаў»

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Па колькасцi насельнiцтва Чавускi раён невялiкi нават па «сярэднiх» мерках. Каля 12 тысяч чалавек жыве непасрэдна ў горадзе, i яшчэ менш — у вёсках. Разам з тым даводзiцца канстатаваць: лiтаральна штогод тут становяцца сiротамi пры жывых бацьках адразу па некалькi дзесяткаў дзяцей. Прычым гэта сумная лiчба застаецца «стабiльнай» даволi працяглы час. Ужо сёлета ў часовы прытулак тут вымушана перасялiлiся 15 непаўналетнiх з 10 сем’яў. I, на жаль, гэта яшчэ не мяжа.

На месцы бачна лепш

Жыццё «як на далонi», безумоўна, накладвае свой адбiтак на ўсё. Тым не менш «адшукаць» няўдалыя сем’i i ацанiць ступень рызыкi для дзяцей — задача заўсёды не з лёгкiх. Штогод раённай камiсiяй па справах непаўналетнiх распрацоўваюцца спецыяльныя графiкi наведванняў асобных сельсаветаў. Значную дапамогу аказваюць i школы — у выпадку «сумненняў» раз у месяц сваiх вучняў на даму абавязаны наведаць класныя кiраўнiкi. I ўсё ж для поўнага малюнка гэтага бывае недастаткова. Вось чаму ў Чавускiм раёне вырашылi пайсцi на своеасаблiвы «эксперымент».

— Зараз мы маем камiсiю па справах непаўналетнiх не толькi «ў раёне», але таксама ў кожным асобным сельвыканкаме, — распавядае намеснiк старшынi Чавускай раённай КСН Алена Серакова. — У склад такiх камiсiй на грамадскiх пачатках уваходзяць работнiкi ФАПаў, клубаў, школ, участковы мiлiцыянер, а ўзначальваюць iх старшынi сельвыканкамаў. Прычым падобная практыка дае свой плён. На месцы ўсё бачна значна лепш, да таго ж, менавiта «сельвыканкамаўскiя» камiсii маюць магчымасцi наладжваць рэгулярныя абыходы няўдалых сем’яў, абследаваць, у якiх умовах там жывуць дзецi, як яны харчуюцца, дзе спяць, адпачываюць i рыхтуюць хатнiя заданнi. А ў выпадку неабходнасцi — нават iнiцыяваць адабранне ў бацькоў. Бо з самага пачатку было вызначана: камiсiя па справах непаўналатнiх у сельвыканкаме i райвыканкаме павiнны мець абсалютна роўныя паўнамоцтвы.

«Свята» кожны дзень

Толькi адзiнкi сярод гора-бацькоў набываюць свой «статус» па волi лёсу — як правiла, гаворка iдзе аб людзях са знiжанымi разумовымi здольнасцямi. Пераважную ж большасць цяжкiя хваробы абмiнулi. За выключэннем... залiшняга захаплення моцнымi напоямi. Прычым нейкiм чынам паўплываць на вырашэнне гэтай праблемы амаль немагчыма. Па сутнасцi без асаблiвых цяжкасцяў накiраваць на лячэнне можна толькi бацьку. А вось мацi — далёка не заўсёды. Тым часам iнiцыятыва «знiзу» з’яўляецца не так часта. Вядома, бацькi, якiя самi наважылiся на радыкальную меру «кадзiроўкi», у раёне ёсць. Але асноўная маса абмяжоўваецца толькi словамi. Пасля адабрання дзяцей многiя плачуць, запэўнiваюць, што «ўсё засталося ў мiнулым», i пры гэтым прыходзяць у прытулак... з непрыхаванымi прыкметамi пахмелля.

— Рашэнне аб адабраннi i змяшчэннi ў прытулак дзяцей заўсёды самае складанае, тым больш, што нельга не прызнаць: нягледзячы нi на што, такiя дзецi чамусьцi нашмат больш прывязаныя да сваiх бацькоў, чым iх аднагодкi ў цалкам нармальных сем’ях, — адзначае Алена Серакова. — Аднак iншага варыянту тут няма. Завiтай у любую хату — становiшча амаль аднолькавае. Бясконцыя п’янкi, смурод, поўная антысанiтарыя, адсутнасць хоць якiх-небудзь прадуктаў. Таму пытанняў ужо не ўзнiкае, становiцца вiдавочным: калi дзiця застанецца дома — яно можа проста загiнуць.

Дарэчы, само змяшчэнне ў прытулак з’яўляецца часовым, максiмальны тэрмiн знаходжання тут абмежаваны шасцю месяцамi. А далей ёсць варыянты. Скажам, з 10 сем’яў, што сёлета былi вымушаны аддаць сюды дзяцей, двум пагражае пазбаўленне бацькоўскiх правоў. Наконт васьмi пакуль iснуюць пытаннi. Аднак дзве сям’i могуць усур’ёз разлiчваць на аднаўленне сваёй поўнай колькасцi. I ўжо гэта — маленькая перамога.

Плацiць. Пакуль «вiсяць» даўгi

Маленькi раён — невялiкi рынак працы. Сельгаспрадпрыемствы, камунгас, iльнозавод — фактычна на гэтым можна ставiць кропку. Да таго ж казаць, што кiраўнiкi прадпрыемстваў успрынялi «папаўненне» з гора-бацькоў з энтузiязмам, было б шчырай няпраўдай. Хутчэй, наадварот. Зрэшты, заўважае начальнiк раённага ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Галiна Паўлюкоўская, у асноўным гэта пытанне аказалася вырашальным. Дзе-нiдзе асобаў, што па рашэнню суда абавязаны кампенсаваць выдаткi на дзяржаўнае ўтрыманне дзяцей, удалося ўладкаваць на вакансii. А ў пэўных арганiзацыях... спецыяльна пайшлi на стварэнне новых працоўных месцаў. Горш атрымалася з iншым.

— Сярэднi кошт утрымання аднаго дзiцяцi ў дзяржаўных установах зараз складае каля 350 тыс. рублёў у месяц, — кажа Галiна Паўлюкоўская. — У той жа час не сакрэт: амаль усе бацькi, якiх накiроўвае да нас суд, не маюць нi адукацыi, нi спецыяльнасцi. I ў вынiку могуць разлiчваць на атрыманне толькi нiзкаквалiфiкаванай працы. А гэта — заробак не больш чым 200 тысяч у месяц, трэцюю частку з якiх пры любой раскладцы трэба пакiнуць «на жыццё» самому работнiку. Такiм чынам, адбываецца паступовае «назапашванне даўгоў», у нас ёсць нават прыклад, калi за вельмi непрацяглы час iх сума дасягнула 13 мiльёнаў. Тым не менш амаль кожны ведае: запазычанасць нiхто не спiша. I, магчыма, выплачваць яе прыйдзецца нават з пенсii.

Апошнiм часам, з улiкам мiнулых гадоў, накiраванне ў раённую службу занятасцi атрымалi 56 чалавек. З iх толькi 32 з’явiлiся на самай справе. I да таго ж, далёка не ўсе «па ўласнаму жаданню». Некага прывозiць мiлiцыя. Аднак што адметна: пасля спробаў прагулаў, парушэнняў працоўнай дысцыплiны i паўторнай «дастаўкi» непаразуменнi... знiкаюць.

— Раней многiя, па сутнасцi, ставiлiся да дзяцей як да крынiцы даходаў, лiчылi за лепшае жыць з дапамог, а ў крайнiм выпадку да пазбаўлення бацькоўскiх правоў адносiлiся як да пазбаўлення ад усiх клопатаў, — зазначае Галiна Паўлюкоўская. — Сёння, калi з’явiлася патрабаванне кампенсаваць выдаткi на дзяржаўнае ўтрыманне, сiтуацыя пачала змяняцца. Большасць дакладна ведае: хочаш не хочаш, а працаваць давядзецца. А гэта прымушае задумацца. Прынамсi, у гэтых людзей паступова стала складвацца ўяўленне: ранак iснуе для таго, каб устаць, паснедаць i пайсцi на работу.

Сяргей ГРЫБ.

Чавускi раён.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па колькасцi насельнiцтва Чавускi раён невялiкi нават па «сярэднiх» мерках. Каля 12 тысяч чалавек жыве непасрэдна ў горадзе, i яшчэ менш — у вёсках. Р
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика