Выратаваў дваiх
Сымон Свiстуновiч
У вёсцы Доўбнева Камянецкага раёна загарэўся дом, у якiм жыў дзед з сынам.
Пажар убачыў А. Жогаль — 26-гадовы жыхар вёскi. Ён кiнуўся ратаваць людзей. Старога ён знайшоў у спальнi, а затым выцягнуў на вулiцу i сына гаспадара, якi быў ужо ў непрытомнасцi. З дзедам вялiкiх праблем не было, а вось сын у цяжкiм стане знаходзiцца ў бальнiцы. Рашучыя дзеяннi жывёлавода прыцягнулi ўвагу мясцовага аддзялення МНС. Хлопца чакае падзяка.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Доўбнева Камянецкага раёна загарэўся дом, у якiм жыў дзед з сынам
|
|