21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Датэрмiновая прафесiйная пенсiя — толькi тым, хто пакiне шкодную працу

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУЗНЯЦОЎ

Парламенцкi дзённiк

На ўчарашнiм пасяджэннi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу дэпутаты ўхвалiлi ў першым чытаннi праект Закона «Аб прафесiйным пенсiйным страхаваннi».

Прадстаўляючы дакумент, мiнiстр працы i сацыяльнай абароны Уладзiмiр Патупчык адзначыў, што сёння датэрмiновыя пенсii «для работнiкаў асобных прафесiйных груп» фiнансуюцца за кошт агульнай сiстэмы пенсiйнага страхавання. Пры гэтым па такiя пенсii «прыходзiць усё больш работнiкаў. За апошнiя гады доля датэрмiновых пенсiй у лiку новых прызначэнняў павялiчылася больш чым на чвэрць i наблiзiлася да 30 працэнтаў новых прызначэнняў. Адпаведна расце доля агульных пенсiйных сродкаў на льготныя пенсii».

Сiтуацыя, якая склалася ў сферы прызначэння датэрмiновых пенсiй, на думку мiнiстра, «у перспектыве можа прывесцi да росту пенсiйных расходаў, якiя ўжо з’яўляюцца высокiмi, альбо да знiжэння агульнага ўзроўню пенсiй».

Прапанаваны на разгляд парламентарыяў законапраект прадугледжвае, «што адказнасць за магчымую раннюю страту працаздольнасцi работнiка з-за яго занятасцi ў шкодных для здароўя ўмовах павiнен несцi канкрэтны працадаўца», i гэтая адказнасць не будзе «дзялiцца з усiмi, як сёння». Адказнасць павiнна быць «у выглядзе сплаты мэтавых узносаў на датэрмiновыя пенсii сваiм работнiкам». Функцыя страхоўшчыка па прафесiйнаму пенсiйнаму страхаванню павiнна быць ускладзена на Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва.

«Памер датэрмiновай прафесiйнай пенсii будзе вылiчвацца зыходзячы з аб’ёму пенсiйных зберажэнняў на карысць канкрэтнага работнiка i перыяду яе атрымання да дасягнення агульнаўсталяванага пенсiйнага ўзросту».

Паводле слоў Уладзiмiра Патупчыка, адна з ключавых нормаў законапраекта, — прыпыненне выплаты датэрмiновай пенсii ў выпадку, калi работнiк вырашыў застацца на шкоднай працы. Мiнiстр адзначыў, што адным з абгрунтаванняў гэтай нормы з’яўляецца тое, што «пенсiйная сiстэма з’яўляецца сацыяльным iнстытутам i не павiнна прэмiраваць за працяглую працу ў шкодных для здароўя ўмовах, што адбываецца сёння».

У выпадку, калi застрахаваны работнiк аддасць перавагу шкоднай працы, а не датэрмiноваму выхаду на пенсiю, то «пасля дасягнення агульнаўсталяванага пенсiйнага ўзросту са сродкаў прафесiйнага пенсiйнага страхавання будзе выплачвацца дадатковая пенсiя да агульнапрацоўнай».

«У цэлым прапануецца дастаткова мяккi варыянт змены iнстытута льготных пенсiй. Многiя краiны ва ўмовах старэння насельнiцтва i чакаемага росту пенсiйнага цяжару ў маштабе, якi пагражае стабiльнасцi эканомiкi, пайшлi па радыкальнаму шляху адмены льготных пенсiй у прынцыпе. З пункту погляду працэсу старэння насельнiцтва наша краiна — не выключэнне. Таму ўвядзенне больш рацыянальных падыходаў у пенсiйным забеспячэннi неабходна. I яно не павiнна адкладацца, пакуль яшчэ ёсць час i магчымасць зрабiць гэта не так радыкальна», — дадаў Уладзiмiр Патупчык.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На ўчарашнiм пасяджэннi Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу дэпутаты ўхвалiлi ў першым чытаннi праект Закона «Аб прафесiйным пенсiйным страхаванн
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика