21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

26.08.2009 08:48 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З-ЗА СПЯКОТЫ Ў ЕЎРОПЕ ЗАГIНУЛI ДЗЕСЯТКI ЛЮДЗЕЙ

Паводле апошнiх паведамленняў, ад спякоты ў Паўднёвай Еўропе загiнулi як мiнiмум 46 чалавек.

Найбольшая колькасць ахвяраў у Румынii — 29 чалавек. Гэтымi днямi слупок тэрмометра там падымаўся да 45 градусаў па Цэльсiю. Чацвёра чалавек загiнулi ў Грэцыi (да 46 градусаў па Цэльсiю), шасцёра — у Iталii, трое ў Албанii i як мiнiмум чацвёра ў Боснii, Харватыi i Турцыi. На Сiцылii памерлi трое старых.

У Балгарыi па рашэнню ўладаў палiваюць вадой трамвайныя рэльсы, каб пазбегнуць iх дэфармацыi. У сямi правiнцыях Турцыi ўлады адпусцiлi з работы частку служачых: цяжарных жанчын i хворых.

З-за ўзросшага спажывання пiва ў Бельгii нестае бутэлек, i асобныя кампанii вымушаны прыпынiць вытворчасць пеннага напою як мiнiмум на тыдзень. Каб хоць неяк вырашыць сiтуацыю, вытворцы пiва заклiкаюць бельгiйцаў здаваць тару.

У той жа час Паўночную Еўропу залiваюць дажджы. Усяго за некалькi гадзiн у Вялiкабрытанii ў асобных рэгiёнах за некалькi гадзiн выпала месячная норма ападкаў. Загiнулi тры чалавекi, у тым лiку 14-гадовы хлопчык.

ЮШЧАНКА ПЛАНУЕ «РАСЧЛЯНIЦЬ» РАДУ

Учора завяршыла сваю работу трэцяя сесiя Вярхоўнай Рады Украiны V склiкання. Закрываючы апошняе пасяджэнне парламента, спiкер рады Аляксандр Мароз папрасiў дэпутатаў быць «вельмi пiльнымi», паколькi, паводле яго слоў, на пазачарговых парламенцкiх выбарах рыхтуюцца масавыя фальсiфiкацыi. Рада вернецца да працы 4 верасня.

Тым часам прэзiдэнт Украiны Вiктар Юшчанка мае намер вынесцi на рэферэндум новую рэдакцыю канстытуцыi, у якой будзе прадугледжана двухпалатная сiстэма парламента. Пра гэта паведамiў намеснiк кiраўнiка сакратарыята кiраўнiка дзяржавы Iгар Пукшын. Паводле яго слоў, Украiна «саспела» для двухпалатнага парламента.

КАМIТЭТ КАНГРЭСА ЗША АДОБРЫЎ ЗАКОНАПРАЕКТ АБ ЗАБАРОНЕ ЯДЗЕРНАГА СУПРАЦОЎНIЦТВА З РАСIЯЙ

Камiтэт па замежных справах Кангрэса ЗША адобрыў праект закона аб узмацненнi санкцый у адносiнах да Iрана i забароне на супрацоўнiцтва з Расiяй у ядзернай сферы.

Законапраект прадугледжвае накладанне санкцый на нафтаздабываючыя кампанii, якiя супрацоўнiчаюць з Iранам. Пад санкцыi павiнны патрапiць такiя гiганты, як Royal Dutch Shell, Norsk Hydro, i China’s National Offshore Oil Corp, якiя здабываюць нафту ў Iране i маюць шырокiя камерцыйныя iнтарэсы ў ЗША. У дакуменце таксама падкрэслена, што «нiякае пагадненне аб супрацоўнiцтве» ў ядзернай галiне памiж Расiяй i ЗША не можа быць падпiсана, калi прэзiдэнт ЗША не пацвердзiць кангрэсу, што Расiя «спынiла ўсё ядзернае спрыянне Iрану».

ТОНI БЛЭР УРУЧЫЎ КАРАЛЕВЕ ПРАШЭННЕ АБ АДСТАЎЦЫ

Брытанскi прэм’ер-мiнiстр Тонi Блэр перадаў каралеве Елiзавеце II прашэнне аб адстаўцы.

Гэта адбылося ў ходзе аўдыенцыi ў Букiнгемскiм палацы. Пасля гэтага каралева павiнна выклiкаць да сябе мiнiстра фiнансаў Гордана Браўна i даручыць яму сфармiраваць новы ўрад.

ПОЛЬСКI ЧАСОПIС ВЫЙШАЎ З ГОЛАЙ МЕРКЕЛЬ НА ВОКЛАДЦЫ

Польска-нямецкi крызiс, якi суправаджаў самiт ЕС, не дае палякам спакою: штотыднёвiк Wprost выйшаў з правакацыйнай выявай «мачахi Еўропы», як гэта сцвярджае надпiс, што суправаджае фотамантаж.

На малюнку змешчана спадарыня канцлер з голымi грудзямi, да якiх прыпалi блiзняты Качыньскiя. Падзагаловак: «Немцы былi адвакатамi Польшчы, а цяпер сталi нашымi пракурорамi».

Як пiша часопiс, непасрэдна перад сустрэчай у Бруселi нямецкiя СМI i палiтыкi разгарнулi франтальнае наступленне на Польшчу. Iх мэтай было скампраметаваць палякаў i такiм чынам пазбегнуць унясення ў парадак дня пытання аб сiстэме галасавання.

ЦРУ АБЯЦАЛА ЗАБОЙЦАМ ФIДЭЛЯ КАСТРА $150 ТЫСЯЧ

Цэнтральнае разведвальнае ўпраўленне ЗША збiралася заплацiць 150 тысяч долараў забойцам кубiнскага лiдара.

Актыўная падрыхтоўка замаху на Кастра вялася амерыканскiмi спецслужбамi ў 1960 годзе. Лiквiдацыю камандантэ «заказалi» кiраўнiкам амерыкана-кубiнскай мафii. Такая iнфармацыя ўтрымлiваецца ў дакументах ЦРУ, якiя былi рассакрэчаны на гэтым тыднi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле апошнiх паведамленняў, ад спякоты ў Паўднёвай Еўропе загiнулi як мiнiмум 46 чалавек
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика