Стаўка рэфiнансавання — 10,75 працэнта
Iгар ГРЫШЫН
З 1 лiпеня стаўка рэфiнансавання Нацыянальнага банка знiжаецца на 0,25 працэнтнага пункта i складзе 10,75 працэнта гадавых, паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар галоўнага банка краiны Мiхаiл Журавовiч.
Панiжэнне стаўкi, патлумачыў Мiхаiл Журавовiч, праведзена ў адпаведнасцi з Асноўнымi напрамкамi грашова-крэдытнай палiтыкi на гэты год, а таксама гэтаму спрыяў невысокi ўзровень iнфляцыi: за студзень—май у сярэднiм за месяц прырост iндэкса спажывецкiх цэн склаў 0,6 працэнта. Памяншэнне стаўкi будзе спрыяць патанненню крэдытаў банкаў i пашырэнню iх даступнасцi для насельнiцтва. У Нацбанку падкрэслiваюць i тое, што з улiкам нязначнага памеру знiжэння стаўкi i стабiльнасцi курсу рубля, па-ранейшаму захаваецца перавышэнне ўзроўню даходнасцi ад размяшчэння грашовых сродкаў у рублёвыя ўклады ў банках над даходнасцю ад iх захоўвання ў замежнай валюце.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 лiпеня стаўка рэфiнансавання Нацыянальнага банка знiжаецца на 0,25 працэнтнага пункта i складзе 10,75 працэнта гадавых, паведамiў карэспандэнту «З |
|