БЕЛАРУСЬ — АДНА З УРБАНIЗАВАНЫХ КРАIН ВА УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЕ
Iрына ПРЫМАК.
Беларусь на сёння — адна з самых урбанiзаваных краiн не толькi на постсавецкай прасторы, але i ва Усходняй Еўропе. Доля жыхароў гарадоў складае 73 працэнты насельнiцтва рэспублiкi. Па гэтаму паказчыку з Беларуссю могуць параўнацца толькi Расiя з краiн — удзельнiц СНД i Чэхiя — з усходнееўрапейскiх дзяржаў (для параўнання — Украiна, Польшча, Лiтва i Латвiя маюць паказчыкi 68, 62, 66 i 68 працэнтаў).
За перыяд з 1989 па 2006 год сярэднi прырост насельнiцтва абласных цэнтраў Беларусi склаў 6,9 працэнта, пры гэтым самыя высокiя паказчыкi зафiксаваны ў буйных гарадах заходняй часткi нашай краiны: у Гродне — 18,08 працэнта, у Брэсце — 17,73. Паводле даных Iнстытута сацыялогii Нацыянальнай акадэмii навук, гэта звязана з высокiм узроўнем дзелавой актыўнасцi насельнiцтва Брэсцкай i Гродзенскай абласцей. На Гомельшчыне, наадварот, колькасць насельнiцтва знiзiлася з 497,5 тыс. чалавек да 481,5 тыс. (— 3,22%). На гэта, безумоўна, адмоўна паўплываў чарнобыльскi фактар, лiчыць Алег Кабяк, намеснiк дырэктара па навуковай працы Мiнскага навукова-даследчага iнстытута сацыяльна-эканамiчных i палiтычных праблем.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларусь на сёння — адна з самых урбанiзаваных краiн не толькi на постсавецкай прасторы, але i ва Усходняй Еўропе. Доля жыхароў гарадоў складае 73 пра |
|