У Беларусi змяншаецца ўдзельная вага работнiкаў з нiзкiм узроўнем аплаты працы
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу рэспублiкi, удзельная вага работнiкаў, якiя атрымалi заработную плату, нiжэйшую за мiнiмальны спажывецкi бюджэт (Br276,1 тыс.), скарацiлася з 16 працэнтаў у маi мiнулага года да 13 працэнтаў у маi гэтага года.
Доля работнiкаў з узроўнем заработнай платы ад Br600 тыс. да Br1 млн павялiчылася з 25 працэнтаў у маi 2006 года да 30 працэнтаў у маi 2007 года. А ўдзельная вага работнiкаў, чый заработак перасягнуў Br1 млн, павялiчылася адпаведна з 8 працэнтаў да 14 працэнтаў. Паводле даных дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi, пратэрмiнаваная запазычанасць па заработнай плаце па абследуемых галiнах эканомiкi па стану на 30 чэрвеня гэтага года склала Br328 млн. Гэта 0,02 працэнта ад налiчанага фонду заработнай платы за май гэтага года.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi карэспандэнту БЕЛТА ў Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу рэспублiкi, удзельная вага работнiкаў, якiя атрымалi заработную плату, нiжэйшую |
|