Будаўнiцтва жылля для «чаргавiкоў» у сталiцы будзе ажыццяўляцца без аплаты работ па правядзенню ўнут
Сяргей КУРКАЧ.
Аб гэтым у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» паведамiў начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Аляксандр Горваль.
Паводле яго слоў, днямi Мiнгарвыканкам адмянiў сваё рашэнне, згодна з якiм па жылых дамах, якiя пачынаюць будаўнiцтва з 1 лiпеня 2007 года, фiнансаванне работ на правядзенне iнфраструктуры неабходна было ажыццяўляць за кошт забудоўшчыкаў, у тым лiку i грамадзян, якiя маюць патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. На думку Аляксандра Вiтальевiча, першапачаткова гэта рашэнне супярэчыла нарматыўнай базе, якая вызначана Указам Прэзiдэнта № 185, пастановай Мiнбудархiтэктуры № 28 i iншымi дакументамi, дзе вызначаўся кошт квадратнага метра жылля для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. «На мой погляд, гарадскiя чыноўнiкi крыху паспяшалiся кампенсаваць затраты на iнфраструктуру (сёлета на гэтыя мэты гораду не хапае каля 390 мiльярдаў рублёў) за кошт забудоўшчыкаў, у тым лiку i «чаргавiкоў». Аднак закон вышэй рашэння Мiнгарвыканкама, таму сёння ўсё стала на свае месцы», — удакладнiў Аляксандр Горваль. Поўнасцю iнтэрв’ю начальнiка ўпраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнбудархiтэктуры па тэме развiцця долевага будаўнiцтва мы прапануем чытачам ужо ў наступных нумарах выдання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Будаўнiцтва жылля для «чаргавiкоў» у сталiцы будзе ажыццяўляцца без аплаты работ па правядзенню ўнут Аб гэтым у гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» паведамiў начальнiк упраўлення жыллёвага будаўнiцтва Мiнiстэрства архiтэктуры i будаўнiцтва Беларусi Аляк |
|