На беспрацоўнага — больш чым пяць вакансiй
Сяргей ГРЫБ.
З пачатку года колькасць афiцыйна зарэгiстраваных беспрацоўных у сталiцы зменшылася больш чым на чвэрць. Мiнск сутыкнуўся з праблемай дэфiцыту рабочай сiлы. Прынамсi, зараз на аднаго беспрацоўнага ў горадзе прыпадае адразу 5,6 вакансii.
Як паведамiла ў гутарцы з карэспандэнтам «Звязды» намеснiк начальнiка аддзела iнфармацыйных тэхналогiй камiтэта па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мiнгарвыканкама Iна Сямёнава, у пачатку лiпеня на ўлiку ў службах занятасцi Мiнска знаходзiлася 3565 чалавек, што адпавядала 0,4 працэнта ад усяго эканамiчна актыўнага насельнiцтва горада. I ў той час службы занятасцi мелi звесткi аб наяўнасцi адразу 20 045 вакансiй. Праўда, 16,2 тыс. з iх былi разлiчаны менавiта на рабочыя спецыяльнасцi. Найбольшы попыт наймальнiкаў назiраецца на вадзiцеляў аўтамабiляў, зваршчыкаў, электрыкаў, слесараў, а таксама практычна ўсiх прадстаўнiкоў будаўнiчых прафесiй. Пры гэтым, заўважыла Iна Сямёнава, востры недахват будаўнiкоў стаў прычынай таго, што апошнiм часам сталiчныя арганiзацыi пачалi актыўна запрашаць да сябе жыхароў з усiх рэгiёнаў Беларусi, i ў тым лiку — з прадастаўленнем iнтэрната. Што да служачых, то попыт на iх наадварот пачаў знiжацца. Сведчаннем таму стала пэўнае павелiчэнне долi беспрацоўных з вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыяй. Так, у сталiцы па-ранейшаму цяжка адшукаць месца юрыстам, эканамiстам, тэхнiкам, настаўнiкам i выкладчыкам асобных дысцыплiн. Зрэшты, найбольшыя праблемы з працаўладкаваннем мае ўсё ж iншая катэгорыя — асобы, якiя ўвогуле не маюць спецыяльнасцi. Мiж тым, яшчэ адной адметнасцю можна лiчыць павелiчэнне прапаноў па зарплаце беспрацоўным. Сярэднi заробак па свабодных месцах, звесткi аб якiх маюць службы занятасцi сталiцы, у параўнаннi з мiнулым годам узрос на 15,8 працэнта i выйшаў на адзнаку 549 тыс. рублёў. Прычым у Мiнску прапанову да 200 i ў межах 200—300 тысяч утрымлiваюць па 0,4, 300—400 тысяч — 20,3, 400—500 тысяч — 18,3, 500—600 тысяч — 30, а звыш 600 тысяч — 30,7 працэнтаў цяперашнiх вакансiй.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года колькасць афiцыйна зарэгiстраваных беспрацоўных у сталiцы зменшылася больш чым на чвэрць. Мiнск сутыкнуўся з праблемай дэфiцыту рабочай |
|