21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Закон Рэспублiкi Беларусь

26.08.2009 08:58 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь па пытанню ўзмацнення адказнасцi за злачынствы, звязаныя з карупцыяй

Прыняты Палатай прадстаўнiкоў 14 чэрвеня 2007 года

Адобраны Саветам Рэспублiкi 22 чэрвеня 2007 года

Артыкул 1. Унесцi ў Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiпеня 1999 года (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублiкi Беларусь, 1999 г., № 76, 2/50; 2003 г., № 8, 2/922; № 83, 2/974) наступныя змяненнi i дапаўненнi:

1. У артыкуле 210:

частку 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Авалодванне маёмасцю або набыццё права на маёмасць, ажыццёўленыя службовай асобай з выкарыстаннем сваiх службовых паўнамоцтваў (крадзеж шляхам злоўжывання службовымi паўнамоцтвамi), —

караюцца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам або пазбаўленнем волi на тэрмiн да чатырох гадоў са штрафам або без штрафу i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другi часткi 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караецца абмежаваннем волi на тэрмiн ад двух да пяцi гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або пазбаўленнем волi на тэрмiн ад трох да сямi гадоў з канфiскацыяй маёмасцi i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

з абзаца другога часткi 3 i абзаца другога часткi 4 словы «або без пазбаўлення» выключыць.

2. У артыкуле 211:

абзац другi часткi 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караюцца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам або пазбаўленнем волi на тэрмiн да чатырох гадоў са штрафам або без штрафу i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другi часткi 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караюцца пазбаўленнем волi на тэрмiн ад двух да пяцi гадоў са штрафам або без штрафу i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

з абзаца другога часткi 3 словы «або без канфiскацыi» i «або без пазбаўлення» выключыць;

з абзаца другога часткi 4 словы «або без пазбаўлення» выключыць.

3. У артыкуле 235:

абзац другi часткi 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караюцца штрафам, або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або пазбаўленнем волi на тэрмiн ад двух да чатырох гадоў са штрафам або без штрафу i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другi часткi 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караюцца пазбаўленнем волi на тэрмiн ад чатырох да сямi гадоў з канфiскацыяй маёмасцi i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другi часткi 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караюцца пазбаўленнем волi на тэрмiн ад пяцi да дзесяцi гадоў з канфiскацыяй маёмасцi i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.».

4. Абзац другi часткi 1 i абзац другi часткi 2 артыкула 399 дапоўнiць словамi «з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю».

5. У артыкуле 424:

абзац другi часткi 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караецца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам або пазбаўленнем волi на тэрмiн да трох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другi часткi 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караецца пазбаўленнем волi на тэрмiн ад двух да шасцi гадоў са штрафам або без штрафу i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

з абзаца другога часткi 3 словы «або без пазбаўлення» выключыць.

6. У артыкуле 425:

частку 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«1. Наўмыснае насуперак iнтарэсам службы невыкананне службовай асобай дзеянняў, якiя яна павiнна была i магла ажыццявiць з прычыны ўскладзеных на яе службовых абавязкаў, якое спалучана з патураннем злачынству або пацягнула невыкананне паказчыкаў, дасягненне якiх з’яўлялася ўмовай аказання дзяржаўнай падтрымкi, або нанясенне ўрону ў буйным памеры або iстотнай шкоды правам i законным iнтарэсам грамадзян альбо дзяржаўным цi грамадскiм iнтарэсам (бяздзейнасць службовай асобы), —

караецца штрафам, або пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам, або папраўчымi работамi на тэрмiн да двух гадоў, або пазбаўленнем волi на тэрмiн да трох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другi часткi 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караецца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам або пазбаўленнем волi на тэрмiн да пяцi гадоў са штрафам або без штрафу i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другi часткi 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караюцца пазбаўленнем волi на тэрмiн ад двух да сямi гадоў з канфiскацыяй маёмасцi або без канфiскацыi i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.».

7. У артыкуле 426:

абзац другi часткi 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караецца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам або пазбаўленнем волi на тэрмiн да трох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другi часткi 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караецца пазбаўленнем волi на тэрмiн ад двух да шасцi гадоў са штрафам або без штрафу i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другi часткi 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караюцца пазбаўленнем волi на тэрмiн ад трох да дзесяцi гадоў з канфiскацыяй маёмасцi або без канфiскацыi i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.».

8. У артыкуле 428:

у абзацы другiм часткi 1 словы «аднаго года» замянiць словамi «двух гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю або без пазбаўлення»;

абзац другi часткi 2 дапоўнiць словамi «з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю».

9. Абзац другi артыкула 429 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караюцца пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам або пазбаўленнем волi на тэрмiн да пяцi гадоў са штрафам або без штрафу i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.».

10. З абзаца другога часткi 1, абзаца другога часткi 2 i абзаца другога часткi 3 артыкула 430 словы «або без канфiскацыi» i «або без пазбаўлення» выключыць.

11. Назву i абзац першы часткi 1 артыкула 433 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«Артыкул 433. Прыняцце незаконнай узнагароды

1. Прыняцце работнiкам дзяржаўнага органа альбо iншай дзяржаўнай арганiзацыi, якi не з’яўляецца службовай асобай, маёмасцi або iншай выгады маёмаснага характару, якiя прадастаўляюцца яму за ажыццёўленую ў межах яго службовых паўнамоцтваў (працоўных абавязкаў) дзейнасць (бяздзейнасць) на карысць асобы, якая прадастаўляе такую маёмасць або iншую выгаду маёмаснага характару, альбо за выконваемую работу, якая ўваходзiць у кола яго службовых (працоўных) абавязкаў, акрамя прадугледжанай заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь аплаты працы —».

12. У артыкуле 455:

абзац другi часткi 1 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караюцца абмежаваннем па ваеннай службе на тэрмiн да двух гадоў, або арыштам на тэрмiн да трох месяцаў, або накiраваннем у дысцыплiнарную воiнскую часць на тэрмiн да двух гадоў, або пазбаўленнем волi на тэрмiн ад двух да шасцi гадоў са штрафам або без штрафу i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другi часткi 2 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караецца абмежаваннем па ваеннай службе на тэрмiн да двух гадоў, або накiраваннем у дысцыплiнарную воiнскую часць на тэрмiн ад аднаго года да двух гадоў, або пазбаўленнем волi на тэрмiн ад трох да дзесяцi гадоў з канфiскацыяй маёмасцi або без канфiскацыi i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.»;

абзац другi часткi 3 выкласцi ў наступнай рэдакцыi:

«караюцца пазбаўленнем волi на тэрмiн ад пяцi да дванаццацi гадоў з канфiскацыяй маёмасцi або без канфiскацыi i з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.».

Артыкул 2. Гэты Закон уступае ў сiлу праз дзесяць дзён пасля яго афiцыйнага апублiкавання.

Прэзiдэнт Рэспублiкi Беларусь А. ЛУКАШЭНКА

18 лiпеня 2007 года, г. Мiнск.

№ 264—З



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у Крымiнальны кодэкс Рэспублiкi Беларусь па пытанню ўзмацнення адказнасцi за злачынствы, звязаныя з карупцыяй
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика