21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Мытнікі усё яшчэ выпраўляюць памылкі ў дэкларацыі

25.08.2009 21:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праз 10 дзён пасля таго, як "Еўрарадыё" знайшло 46 памылак у беларускамоўнай мытнай дэкларацыі, мы вырашылі дазнацца: ці змянілася што-небудзь?
Прадстаўнік Мытнага камітэта Уладзімір Пехцераў запэўніў нас, што справа па выпраўленні памылак ужо пачалася:“Мае спецыялісты кажуць, што ў цяперашні час у дэкларацыі ўносяцца змены з улікам меркаванняў філолагаў. Я ведаю, што праходзіла экспертыза. Звярталіся да філолагаў, ужо ўсё завізавана. На якім гэта этапе зараз, я не магу сказаць”.

Хто ж займаецца выпраўленнем гэтых памылак? На гэтае пытанне мы так і не пачулі адназначнага адказу.

Уладзімір Пехцераў: “Я не прымаю такія рашэнні. Я даю толькі тыя каментары, якія ўпаўнаважаны даваць. Куды трапіла дэкларацыя для перакладу, таксама не магу сказаць. Напэўна ж, ёсць нейкія дзяржаўныя арганізацыі для гэтага”.

"Еўрарадыё" вырашыла даведацца, якія ж дзяржаўныя арганізацыі для гэтага існуюць. І да якіх спецыялістаў усё ж такі звярнуўся Мытны камітэт?

Пачалі мы з Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа пры НАН Беларусі. Дырэктар Аляксандр Лукашанец запэўніў нас, што да іх ніхто не звяртаўся:“Я чытаў пра гэтае у Інтэрнэце і ведаю, што там было знойдзена шмат памылак. Але да нас не звярталіся. Калі б звярнуліся - мы б переклалі граматна і правільна”.

Дарэчы, мы з’ездзілі да Аляксандра Лукашанца, і ён налічыў 48 памылак у дэкларацыі.

Калі не звярталіся да акадэмікаў, можа, звярнуліся да Таварыства беларускай мовы? Тым больш, што ў мінулым матэрыяле на гэтую тэму мы пісалі, што таварыства гатова пайсці насустрач і нават зрабіць гэта бясплатна.

І тут мы не памыліліся. Старшыня ТБМ Алег Трусаў распавёў "Еўрарадыё", што прыкладна тыдзень таму званок з Мытнага камітэту быў: "Нам з мытнікаў нехта тэлефанаваў, такі зварот у ТБМ паступаў. Нас прасілі, каб мы памылкі выправілі, але, праўда, потым нам нічога не прынеслі”.

Як дадаў Алег Трусаў, самі спецыялісты звяртацца з прапановай дапамогі не збіраюцца:“Я ніколі сам не звяртаюся. Бяспатна яшчэ сябе прапаноўваць? Калі да нас звяртаюцца - мы, канешне, дапамагаем. Але ж самі ні к кому не навязываем - гэта не ў нашых правілах”.

Пра тое, як "Еўрарадыё" знайшло 46 памылак у беларускамоўнай мытнай дэкларацыі, чытайце тут.
Аляксандра Чалей

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праз 10 дзён пасля таго, як "Еўрарадыё" знайшло 46 памылак у беларускамоўнай мытнай дэкларацыі, мы вырашылі дазнацца: ці змянілася што-небудзь?
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика