"Палац" трапіў у лік 15 прэтэндэнтаў на адборачны тур да "Еўрабачання-2008", а ў Палацы рэспублікі адбудзецца канцэрт з удзелам беларускіх рок-музыкаў
Навіны апошніх дзён: аўтограф-сэсія Neuro Dubel у самай буйной дыскарні Менску, вялікія канцэрты "Крамбамбулі" і праекту "Народны альбом". Як стала вядома ТГ - гэта далёка ня ўсё: Зьмітра Вайцюшкевіча запрасілі да ўдзелу ў навагоднім праекце тэлеканалу ОНТ, гурт "Палац" трапіў у лік 15-ці прэтэндэнтаў на адборачны тур да "Еўрабачання-2008", а разам з тым Neuro Dubel з "Палацам" рыхтуюцца да вялікага канцэрту ў сакавіку, які пройдзе ў Палацы рэспублікі.
Навіна з прэтэнзіяй на сэнсацыю, гэта тое, што гурт "Палац" трапіў у 15 прэтэндэнтаў на адборачны тур да "Еўрабачання-2008". Усяго на конкурс было пададзена 60 заяваў. 27 лістапада ўсе тэрміны выйшлі і журы на чале з Аляксандрам Ціхановічам адабрала 15 самых годных песень, якія адпавядаюць усім патрабаваньням. "Палац" адмыслова для "Еўрабачання" падрыхтаваў песьню "Кола грукатала". У гэтую пятніцу мае адбыцца арганізацыйная сустрэча, на якой будуць абмеркаваныя ўсе акалічнасьці адборачнага канцэрта, які заплянаваны на студзень 2008 году. Арганізатарам адборачнага туру, які завецца нацыянальны тэлевізыйны музычны праект "Еўрафэст", а арганізатарам яго зьяўляецца Дзяржтэлерадыёкампанія Беларусі. Тым часам яшчэ аднаго паўапальнага беларускамоўнага выканаўцу - Зьмітра Вайцюшкевіча - запрасілі да ўдзелу ў навагоднім тэлепраекце тэлеканалу ОНТ. "Мне прапанавалі выканаць песьню „Бывайце здаровы“ і яшчэ адну. Я пагадзіўся папярэдне. Чакаю, што будзе далей", - паведаміў ТГ сьпявак. І яшчэ адна навіна - у сакавіку ў Палацы рэспублікі плянуецца вялікі канцэрт з удзелам гуртоў Neuro Dubel і "Палац". Апошні раз Аляксандар Кульлінковіч і Алег Хаменка выступалі на адной з самых буйных канцэртных пляцовак сталіцы роўна тры гады таму - 12 сьнежня 2004 году ў межах сьвяткаваньня гадавіны "Тузіна Гітоў". Плянуецца, што сакавіцкі канцэрт будзе дабрачынны, мэта яго - аказаць дапамогу дзецям-інвалідам. "Я бы ня зьвязваў дадзенае запрашэньне з нашым візытам у адміністрацыю прэзыдэнта", - сказаў ТГ лідэр "Палацу" Алег Хаменка. Сяргей Будкін Тузін Гітоў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Навіны апошніх дзён: аўтограф-сэсія Neuro Dubel у самай буйной дыскарні Менску, вялікія канцэрты "Крамбамбулі" і праекту "Народны альбом". |
|