Судзіцца з Уладзімірам Жырыноўскім выкладчык Гродзенскага інстытута павышэння кваліфікацыі настаўнікаў Міхаіл Жураўкоў збіраўся яшчэ вясной.
У інтэрв’ю "Еўрарадыё" ён распавядае пра тое, што яго падштурхнула да такога кроку: “Ён абразіў нашу краіну. Ён па тэлебачанні, на канале НТВ у праграме “Да бар’ера”, заявіў, што Беларусь здрадзіла Расіі і прадалася немцам падчас вайны”.
Беларус збіраўся спагнаць з расійскага палітыка 10 мільёнаў долараў - па адным долары на кожнага абражанага грамадзяніна Беларусі, і перадаць грошы вязням канцлагераў. Аднак яго пазоў у Басманным судзе не прынялі.
Тады Міхаіл Жураўкоў напісаў ліст старшыні Дзярждумы Расіі Барысу Грызлову. Пра тое, што было далей, расказвае сам Жураўкоў: “Афіцыйнае прышло прабачэнне ад Жырыноўскага. Яго выклікалі ў камісію па этыцы Дзярждумы. І ён піша, што “глыбока шкадуе, што ў запале сказаў” і г. д. Мне патэлефанавалі, спыталі, ці я задаволены. Я сказаў: “Добра, задаволены”.
Міхаіл Жураўкоў сапраўды задаволены, што паставіў на месца палітыка-скандаліста. Ён кажа: “Вядома, за Беларусь крыўдна, калі мая сям’я, усе ваявалі, уся Беларусь лягла, а тут нейкі будзе заяўляць такія рэчы. Ён можа што заўгодна ляпаць, але не чапай маю краіну!”
Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей.
Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.