Віцебскі заапарк раздае сваіх звяроў на часовае карыстанне
У віцебскім заапарку рыхтуюць дакументавую базу для незвычайнага праекта. Хутка кожны жадаючы - арганізацыя, прадпрыемства ці прыватная асоба - будзе мець магчымасць узяць на утрыманне любога з пітомцаў заапарку, ад ільва да дэкаратыўнага пацука.
Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская: “Вядома ж, звяроў і птушак не раздадуць па кватэрах, як у папулярным дзіцячым мульціку. Плануецца, што "спонсар" будзе аплочваць харчаванне ўпадабанай жывёліны, а на клетках з'явяцца шыльдачкі з паведамленнем, хто сёння "корміць" дзікабраза, пітона ці малпу, і падзякай добраму чалавеку. Як паведамілі ў заапарку, гэта робіцца не таму, што заапарк жабруе, а каб даць людзям магчымасць рабіць дабро”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У віцебскім заапарку рыхтуюць дакументавую базу для незвычайнага праекта.
|
|