З часiн Апермана i да нашых дзёнГэта вежа размешчана за чыгуначным палатном, непадалёку ад рэчкi Бабруйкi. Яна пад прысадзiстым дахам, сцены выкладзены з чырвонай цэглы роўнымi радамi, вокны-байнiцы. Ужо колькi год збудаванню, а яно не страцiла першапачатковага выгляду. Дык вось некалi вежа была ваенным збудаваннем i ўзведзена на тэрыторыi Бабруйскай крэпасцi. Якраз наспявалi падзеi 1812 года: вайна з французамi. Крэпасць была адной з самых магутных у той час i размяшчалася на 100-гектарнай плошчы. Абарончая вежа знаходзiлася на паўднёва-заходнiм рубяжы яе, мела некалькi паверхаў, мятровай таўшчынi сцены, падземныя разгалiнаваннi. Яна была не сама па сабе, а ў спалучэннi з iншымi абарончымi збудаваннямi прыбярэжнага форта. Карацей кажучы, адно з галоўных умацаванняў, да якога падступiцца было не так проста: абарона яе была прадумана да дробязаў. Галоўны праекцiроўшчык вежы, як, дарэчы, i ўсёй крэпасцi, — генерал-лейтэнант Аперман, якi напярэдаднi падзей 1812 года вёў работу па ўдасканаленнi ваенных iнжынерных збудаванняў на мяжы Рыга—Кiеў. Гэта цiкавага лёсу чалавек. Iншаземец, але ў васемнаццацiгадовым узросце выйшаў з хадайнiцтвам да Кацярыны II, каб прыняць расiйскае грамадзянства. Яна пайшла насустрач, i нездарма. У асобе Карла Апермана Расiя займела выдатнага iнжынера-фартыфiкатара, якi прымаў удзел у праектаваннi Дынабургскай, Кранштадцкай i iншых крэпасцей. Узначальваў будаўнiчы дэпартамент пры Марскiм ведамстве Расii, удастоены графскага тытулу. Карл Iванавiч быў высокаадукаваным, ведаў французскую, грэчаскую, лацiнскую мовы, ужо не кажучы пра рускую. У 1830 годзе абарончая вежа была ўдасканалена, спрамлена, i ўшчыльную падышла да яе рэчка Бабруйка са збудаванымi шлюзамi, якiя ў любы момант можна было адчынiць, i тым самым затапiць прылягаючыя тэрыторыi. На трэцiм паверсе размясцiлася спецыяльная платформа, на якой былi ўстаноўлены гарматы, расшырылася падземная сувязь з умацаваннем Фрыдрыха Вiльгельма, iншымi збудаваннямi. Праз год пасля смерцi Карла Апермана вежа была названа яго iмем. Аднак з цягам часу яе ваеннае значэнне зменшылася, пакуль i зусiм не стала выкарыстоўвацца... як памяшканне для ўтрымання палiтычна зняволеных. Менавiта тут адбывалi пакаранне дэкабрысты Нораў, Бястужаў-Румiн, Мураўёў-Апостал i iншыя. Вiдаць, умовы былi не самыя лепшыя. Бо нават славуты Герцэн занатаваў у сваiм дзённiку: «Няхай Сiбiр, няхай усё, што заўгодна, толькi не гэты жудасны астрог на рацэ Бярэзiне...» Так што вежа была вядомая... Хоць лёс збудавання вырашаюць людзi, якiя i адвялi яму такую ролю. Затым вежа – парахавы склад, у гады вайны пабачыла савецкiх ваеннапалонных, потым – зноў склад, памяшканне папярэдняга зняволення. А з 1969 года – следчы iзалятар № 5, яго першым начальнiкам быў Аляксандр Петрушэнка, ветэран вайны, якi i да гэтага часу, як кажуць, пры сiле. А цяпер следчы iзалятар узначальваюць маладыя кiраўнiкi Аляксандр Працэнка i яго намеснiк па выхаваўчай рабоце Алег Шэвель. Мне давялося з iмi пагутарыць. Яны расказвалi пра людзей у пагонах, якiя нясуць тут працоўную вахту. Трыста падследчых – служба днi i ночы. Трэба быць пастаянна на варце парадку, адданым сваёй справе. Турма сёння не тая, што ўчора i пазаўчора, яна таксама, як кажуць, ачалавечылася. Так, як падкрэслiвалi кiраўнiкi СIЗА, дадзена права на амнiстыю i абскарджанне прысуду, павялiчана колькасць сустрэч у пакоi спатканняў са сваякамi абвiнавачанага, даступныя медыцынскiя i адвакацкiя паслугi па першаму патрабаванню i гэтак далей. Звернемся да ўмоў утрымання: ежы хапае, цеплынi ў зiмовы час таксама (свая кацельня ды таўшчэзныя сцены i без гэтага ўтрымлiваюць цяпло). Праўда, адно надзвычайнае здарэнне мiнулым летам адбылося: Бабруйка пасля пралiўных дажджоў выйшла з берагоў i затапiла першы паверх СIЗА, але з гэтым удалося справiцца хутка. Гэта не праблема, куды болей хвалюе работнiкаў СIЗА лёс тых, хто знаходзiцца ў гэтай казённай установе. Бо ў апошнi час прыток у месцы не вельмi аддаленыя хворых на СНIД, сiфiлiс, гепатыт С, iншыя «асучасненыя» захворваннi павялiчыўся, а разам з iмi i рызыка трапiць пад уздзеянне пэўнага вiруса. — Але пры ўсiм тым, — адзначалi кiраўнiкi СIЗА, — мы задаволены якасцю падрыхтоўкi службовага саставу, якая апошнiм часам прыкметна вырасла, тым, што цяпер пераважная большасць нашых супрацоўнiкаў маюць вышэйшую адукацыю, яны выкарыстоўваюць камп’ютэры, iншыя тэхнiчныя сродкi – словам, з такiмi прыемна мець справу! — А не «цiсне» на вас вежа? – не ўтрымалiся спытаць мы. – Яе шматгадовае iснаванне? — Наадварот, дапамагае, мы адчуваем даўнiну, час! Адзначым, што вежа цяпер узята пад ахову дзяржавы як гiстарычны помнiк. Не выключана, што з часам яна пяройдзе ў iншае падначаленне, будзе выкарыстоўвацца як аб’ект, куды будуць наведвацца турысты, аматары даўнiны, гiсторыi. var begunhyper_auto_colors = new Array(); begunhyper_auto_pad = 83546951; // идентификатор площадки (Эту цифру вы получаете от Бегуна) begunhyper_auto_colors[0]='#000000'; // цвет ссылки объявлений begunhyper_auto_colors[1]='#000000'; // цвет текста объявления begunhyper_auto_colors[2]='#FFFFFF'; // цвет домена объявления begunhyper_auto_colors[3]='#FFFFFF'; // цвет фона блока объявлений begun_hyper_limit=1;Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта вежа размешчана за чыгуначным палатном, непадалёку ад рэчкi Бабруйкi. Яна пад прысадзiстым дахам, сцены выкладзены з чырвонай цэглы роўнымi радам
|
|