Юлія Несцярэнка атрымала апошняе “кітайскае папярэджанне”
Нават спартовыя чыноўнікі не змаглі памірыць алімпійскую чэмпіёнку з былым трэнерам
Несцярэнка не патрапіць на Гульні ў Пекіне, калі за зіму не пакажа вынік. Гэта ультыматум. Зараз яна прэтэндуе на ўдзел толькі ў эстафеце, ды й тое, калі дакажа, што бегае лепш за сябровак па камандзе. Тыдзень таму са спісу патэнцыйных алімпійцаў (так званая група А) у Брэсце выкраслілі 16 спартоўцаў. Несцярэнку пакуль не чапалі . Гэта значыць, што грошай на яе падрыхтоўку не шкадуюць. Але, як прызнаўся Еўрарадыё дзяржаўны трэнер Брэсцкай вобласці па легкай атлетыцы Леанід Зубрыцкі, у гэтым дывізіёне Юлія знаходзіцца з улікам былых заслуг: "Юлія трэніруецца да эстафеты, але “ліцэнзію” да ўдзелу ў ёй пакуль не атрымала. Калі гэтага не адбудзецца, то ў Пекін Юлія не патрапіць". Месяц таму галоўны трэнер Нацыянальных камандаў краіны Аляксандр Руцкіх на “прамой лініі” газеты “Спартыўная панарама” адкрыта заявіў, што Несцярэнка выпала з “алімпійскай абоймы”. На яго думку, галоўная прычына гэтага - адмова працаваць разам са свам былым трэнерам Віктарам Ярашэвічам. Нагадаем, што адразу пасля мінулай Алімпіяды ў Афінах, яна пасварылася з трэнерам і з таго часу трэніруецца пад кіраўніцтвам свайго мужа Дзмітрыя. "Я гутарыў з галоўным спартоўцам Брэстчыны Мікалаем Хевуком і прасіў яго зрабіць так, каб алімпійская чэмпіёнка зноў вярнулася да Ярашэвіча. Такі “траісты саюз” мог бы палепшыць справу", - цытуе Аляксандра Руцкіх “Спортивная панорама”. Аднак Дзмітры Несцярэнка і зараз кажа, што Юля ніколі не вернецца да Віктара Ярашэвіча і ні пра якія саюзы гаворкі не вядзецца. "Гэта ўсё пустыя словы. Ні Хевук, ні Руцкіх нам з Юляй не тэлефанавалі, таму што добра ведаюць, што ім адмовяць. Калі галоўны трэнер Нацыянальных камандаў Аляксандр Руцкіх казаў пра гэты “траісты саюз”, яго мусілі пераабраць старшынёй Беларускай федэрацыі легкай атлетыкі. Напэўна, яму так трэба было сказаць. Зараз няма сэнсу яму тэлефанаваць: на пасаду абралі міністра працы Патупчыка". Дзяржаўны трэнер Брэсцкай вобласці па лёгкай атлетыцы Леанід Зубрыцкі, якому нібыта даручылі памірыць чемпіёнку з трэнерам, гаворыць, што не можа загадаць ім працаваць разам. "Нельга зрабіць такі загад, каб прымусіць Юлію працаваць з Ярашэвічам. У іх непаразуменне нават на псіхалагічным узроўні. Несцярэнку катэгарычна не задавальняюць яго метады працы. Юля сама таленавітая спартсменка. Яна змагла пераадолець наступствы траўмы спіны і зараз аднаўляе форму". Аляксей Мурланаў Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нават спартовыя чыноўнікі не змаглі памірыць алімпійскую чэмпіёнку з былым трэнерамНесцярэнка не патрапіць на Гульні ў Пекіне, калі за зіму не пакажа вынік.
|
|