21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выканком даў згоду

26.08.2009 09:42 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Не вясельным генералам, а выпрабаваным гвардзейцам i сябрам у безлiчы жыццёвых i творчых бiтваў прыбыў у Вiцебск былы баявы афiцэр-«афганец», вядомы паэт i публiцыст, а сёння першы намеснiк старшынi грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз журналiстаў» Рыгор Сакалоўскi. Ён прыняў удзел у рабоце выканкома Вiцебскай абласной арганiзацыi грамадскага аб’яднання «Беларускi саюз журналiстаў». 

Справаздачу аб рабоце сродкаў масавай iнфармацыi беларускай поўначы зрабiў старшыня абласнога творчага саюза Уладзiмiр Раманоўскi. Сёння ў журналiсцкiм саюзе Прыдзвiнскага краю налiчваецца 220 «штыкоў». 

Са шкадаваннем прамоўца заўважыў, што папаўненне творчай дружыны адбываецца недастаткова актыўна. А вось нядаўнi абмен членскiх бiлетаў ГА «Беларускi саюз журналiстаў» прайшоў у вобласцi бездакорна. 

Мiнорным момантам мерапрыемства стала заява шматгадовага кiраўнiка журналiсцкага саюза Вiцебшчыны Уладзiмiра Раманоўскага аб зняццi з сябе паўнамоцтваў старшынi грамадскага аб’яднання. Важкi аргумент такога кроку — пагаршэнне стану здароўя, якое не дазваляе на ўзроўнi сучасных патрабаванняў спраўляцца з абавязкамi важака журналiсцкай дружыны. 

З агульнай згоды членаў выканкома на пасаду новага кiраўнiка абласной арганiзацыi ГА «Беларускi саюз журналiстаў» вылучаны першы намеснiк на­чальнiка ўпраўлення iдэала­гiчнай работы Вiцебскага аблвыканкома Пётр Гнуценка (па сумя­шчальнiцтве з асноўнай работай). Гэта прафесiянальны журналiст, якi ўжо шмат год плённа працуе ў iдэалагiчным апараце абласной «вертыкалi».  Пятру Гнуценку 48 гадоў. Ён добра ведае форму i змест дзейнасцi ўсiх СМI, карыстаецца аўтарытэтам у прафесiянальным асяродку. 

Калегi цёпла павiншавалi новага лiдэра. Не менш прыемныя словы прагучалi i ў адрас Уладзiмiра Раманоўскага з уручэннем узнагарод ад кiраўнiцтва ГА «БСЖ» i вобласцi. Рыгор Сакалоўскi выказаў асаблiвае прызнанне ў сваiх сiмпатыях да вiцебскага краю, дзе многа гадоў таму назад ён праходзiў службу рэдактарам дывi­зiённай газеты славутай 103-й дывiзii паветрана-дэсантных войск. 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не вясельным генералам, а выпрабаваным гвардзейцам i сябрам у безлiчы жыццёвых i творчых бiтваў прыбыў у Вiцебск былы баявы афiцэр-«афганец&raqu
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика