Выбар – ваш, сюрпрызы – нашыНа Гомельшчыне пачалiся днi газеты «Рэспублiка» Бачыцца сiмвалiчным, што старт правядзенню дзён газеты «Рэспублiка» на Гомельшчыне быў дадзены менавiта ў сценах буйнейшай ВНУ рэгiёна — Гомельскага дзяржунiверсiтэта iмя Францыска Скарыны. Як адзначалi ў час сустрэч з супрацоўнiкамi газеты некаторыя з выкладчыкаў i студэнтаў, пастаянных чытачоў «Р», урадавае выданне — сучасны прадаўжальнiк лепшых традыцый, асновы якiх закладвалiся ў свой час вядомым першадрукаром i асветнiкам. Многiя з рэдакцыйных праектаў прыхiльна сустрэты чытачамi, атрымалi добры рэзананс, у тым лiку i ў калектыве ГДУ. I невыпадкова ў дзень акцii «Р» у Гомелi многiя кiраўнiкi i супрацоўнiкi факультэтаў i кафедр, адмiнiстрацыi ВНУ паспяшалiся да месца, дзе чакалi iх «рэспублiканцы» i паштовыя работнiкi. Сярод першых — дэкан матэматычнага факультэта Сяргей Жогаль, начальнiк аддзела выхаваўчай работы з моладдзю Мiхаiл Бардашэвiч, намеснiк дэкана юрыдычнага факультэта Андрэй Стральцоў, лабарант кафедры эканомiкi i кiравання вытворчасцю Святлана Папкова i iншыя. Адметна i адначасова прыемна, што сярод амаль 60 падпiсчыкаў «Р» у гэты дзень значная частка зрабiла свой выбар на карысць урадавага выдання ўпершыню. Пра некаторыя з сустрэч хочацца сказаць асобна. Завiтала да нас у час правядзення акцыi гамяльчанка, пенсiянерка з Навабелiцы Зiнавiя Папко. Са сваiм мужам, маёрам у адстаўцы, жанчына пераехала ў абласны цэнтр з Цюменi ў 1985 годзе. Як распавядала суразмоўнiца, падпiсвацца на «Р» пачала з яе першага нумара. З таго часу нават на месяц не перапыняла сувязi з газетай. Нягледзячы на свой паважаны ўзрост, прачытвае Зiнавiя Максiмаўна, па яе словах, кожны нумар ад першай да апошняй старонкi. Больш таго: не толькi чытае, але i захоўвае ўсе нумары «Рэспублiкi» за 15 год. Ганарыцца: такая вось своеасаблiвая энцыклапедыя станаўлення суверэннай Беларусi (грамадзянкай якой Зiнавiя Папко з’яўляецца) i развiцця ўрадавай газеты ў яе з’явiлася. А даспадобы ў выданнi ёй многае: iнфармацыйная “Карта событий”, кароткiя апавяданнi, старонка “ДАР”... Выказваючы шчырую ўдзячнасць кiраўнiцтву Гомельскага дзяржунiверсiтэта iмя Скарыны ў асобе рэктара Аляксандра Рагачова за падтрымку i разуменне, “рэспублiканцы”, вядома ж, не маглi пакiнуць сваiх старых i новых сяброў без сюрпрызаў. Усiм iм была дадзена магчымасць паўдзельнiчаць у рэкламнай гульнi “Твая “Рэспублiка”. Лёс трох галоўных прызоў – фотаапарата, электрачайнiка i наручнага гадзiннiка з сiмволiкай выдання папрасiлi вызначыць першага прарэктара ГДУ Юрыя Кулажанку. Фартуна, вiдаць, зусiм не выпадкова ўсмiхнулася асiстэнтцы кафедры сацыяльнай i педагагiчнай псiхалогii Вользе Маркевiч, пенсiянерцы Зiнавii Папко i ўжо згаданаму Мiхаiлу Бардашэвiчу... На здымку: гамельчанка Зiнавiя ПАПКО з прызам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Гомельшчыне пачалiся днi газеты «Рэспублiка» |
|