21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Не ўцячэш, ваўчара!

26.08.2009 09:47 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдаднi падмяло сняжку, i бабруйскi паляўнiчы Вiктар Пляшкевiч вырашыў на машыне выскачыць у раён вёскi Кавалi, пашукаць сваю ўдачу. Яна яму пастаянна ўсмiхалася, калi бываў у гэтым месцы: то заяц трапiць на мушку, то лiса, яшчэ якi звер. Адным словам, не абыходзiлася без трафеяў. Як будзе на гэты раз? 

Вось так спынiў сваё аўто ўзбоч дарогi, а сам у маскiровачным халаце, з ружжом напагатове рушыў па снежным цалiку да блiжэйшага кустоўя, якое з паўкiламетра адсюль. “Там можа i заяц, i хто хочаш прыхавацца”, — падумаў. Падышоў блiжэй, давай прыглядвацца: цi не лёжка звярыная? Бо i снегам не занесена, камячкi поўсцi, яшчэ, як кажуць, цёпленькая. А дзе ж сам звер? Пачаў абыходзiць кусты, як зiрк: нешта пацмыгала метраў за дзвесце... “Сабака? Не, воўк!” – пазнаў па характэрным выгiбе спiны, iмклiвым бегу. Хоць па неўтрамбаваным снезе не так проста было i разагнацца... 

Тады паляўнiчы вярнуўся да машыны i заехаў наперад ваўку. Але таго нехта спалохаў, хутчэй за ўсё трактар, якi ехаў па прасёлачнай дарозе. Воўк – назад. Паляўнiчы за iм. Двойчы па тым стрэлiў, але няўдала... Ужо i спрактыкаваны гэта быў звер, бы тыя стрэлы адчуваў i ўвёртваўся ад куль. Не падцэлiць: восем разоў страляў – i ўсё мiма... Аж прыкрасць брала: ну збяжыць ваўчара... “Аднаму яго не ўзяць, — падумаў. – Трэба кагосьцi на дапамогу клiкаць. Каго? Егера Мiкалая Харытонава, якi ў Кавалях i жыве”. Набраў таго па мабiльным тэлефоне. Якраз дома, праз пяток хвiлiн i прыляцеў. 

Абкружылi ваўка з двух бакоў, а той кiдаецца па полi туды-сюды, схавацца хоча. А на белым снезе як на далонi... Куды нi паткнецца, а тут – паляўнiчыя! Ды i бачна было: падсеў звер, не так хутка перамяшчаецца, як раней. “Аднак, — расказвае Харытонаў, — я вымушаны быў двойчы страляць. Першы раз толькi зачапiў ваўка, а ўжо ў другi i падцэлiў як мае быць, ён i не ўзняўся... Падышлi – толькi зубамi кляцаў, але ўжо нiкуды не падзенешся: наш!” 

Ваўчыца аказалася, як вызначылi паляўнiчыя, пяцiгадовага ўзросту. Немаладая. Укаранiся яна ў тутэйшых мясцiнах ды прынясi вывадак, тады клопатаў было б. 

— А мо б i не трэба было чапаць звера, хай бы жыў? – пашкадаваў яго хтосьцi. 

— Ага, — запярэчыў Пляшкевiч, — ён бы мог такога нарабiць... Бачыце, дзе лёжка была? Памiж жывёлагадоўчымi фермамi Юр’ева i Акцябр, прыкладна за кiламетр адна ад другой. У любы час мог наведацца туды. 

— Дык жа на Варатынскай ферме, якая ў суседняй гаспадарцы, — дадае Харытонаў, — ваўкi ўвосень зарэзалi некалькi цялят. Ноччу прабралiся ў памяшканне, нават вартаўнiк не мог дагледзець. Трое iх, не выключана, што i гэтая ваўчыца была, якую мы ўпалявалi. 

— Дык адкуль гэтыя ваўкi бяруцца? 

— Яны iдуць да нас праз суседнi Жлобiнскi раён з чарнобыльскай зоны. Раней у нас i сапраўды цiха было. А цяпер... Што гэтага “ўтаўклi”, дык i добра. Мо пацiшэе ў нашых мясцiнах. А не, дык возьмемся i за астатнiх, паляўнiчыя – народ дружны! 

На здымку: паляўнiчыя са сваiм трафеем.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдаднi падмяло сняжку, i бабруйскi паляўнiчы Вiктар Пляшкевiч вырашыў на машыне выскачыць у раён вёскi Кавалi, пашукаць сваю ўдачу. Яна яму паста
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика