Мінскі ЖЭС даслаў неплацельшчыкам папярэджанне ў выглядзе святочнага верша
Незвычайную акцыю праводзіць мінскі ЖЭС-34. Каб паўздзейнічаць на неплацельшчыкаў, былі распаўсюджаныя ўлёткі-паштоўкі, аздобленыя навагоднімі малюнкамі і вершам.
Інжынер ЖЭС-34 Алена Царанкова кажа, што верш напісалі самі супрацоўнікі службы. Яна пагадзілася яго прачытаць для слухачоў Еўрарадыё: “Новый год, Новый год! К вам электрик наш идет, Чтобы выключить вам свет - Ваших денег у нас нет. Новый год, Новый год! К вам сантехник наш идет, Чтобы выключить вам воду За задолженность по году. Это шутка. Нас простите, Очень просим: оплатите! ЖЭС все сделает для вас, Будет свет и будет газ. Мы не выключим вам воду За задолженность по году. С Новым годом поздравляем! От души всех благ желаем!" Алена Царанкова гаворыць, што такі метад працы ўжываецца ўпершыню: "Раней проста пісалі аб'явы "Навошта плаціць за ваду, якой не карыстаецеся" і нешта падобнае. Прыводзілі сур'ёзныя довады. Ну, а тут ужо да Новага года вырашылі выйсці ў "лірычным выглядзе". Цяпер у ЖЭС-34 тэлефануюць удзячныя мясцовыя жыхары, праўда, сярод іх няма неплацельшчыкаў. Аднак Царанкова мяркуе, што з вершам яны таксама азнаёміліся: "Наклеілі там амаль на ўсе пад'езды, праўда, кажуць, што на многіх зрываюць Напэўна, таму што злоснаму неплацельшчыку ці ў вершах, ці ў прозе пішы — ім зусім напляваць " Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайную акцыю праводзіць мінскі ЖЭС-34.
|
|