Са святам Божага Нараджэння!Сёння людзі па ўсім свеце адзначаюць найвялікшае свята - свята Божага Нараджэння. Разам з імі святкуюць і нашы суайчыннікі: каталікі ды пратэстанты. Уначы ва ўсіх касцёлах Беларусі прайшлі святочныя набажэнствы, а ў Мінску нават упершыню з такой урачыстай нагоды адбыўся феерверк каля Архікатэдральнага касцёла Найсвяцейшай Панны Марыі. Ціхая ноч, дзіўная ноч, Дрэмле ўсё дый ня спіць Па-над жолабам Панна стаіць, На дзіцятка з усмешкай глядзіць. Радасць у сэрцах гарыць Сёння ўранку дзеткі знойдуць у боціках ці пад елкамі, ці нават у комінах падарункі ад Святога Мікалая, якога найчасцей усё ж, паводле сучаснай заходняй традыцыі, называюць Санта-Клаўсам. Праваслаўныя беларусы, таксама як і рускія ды ўкраінцы, будуць адзначаць гэтае свята ўжо ў новым годзе. Але, здаецца, 25 снежня ўжо цяжка назваць цалкам рэлігійным святам. Асабліва нам - людзям, якія амаль 70 год былі адарваныя ад царквы. Нездарма беларусы часта называюць гэты дзень Калядамі, не ўсведамляючы таго, што гэта язычніцкае, а не хрысціянскае паняцце. Гэта свята надзеі, свята веры ў цуд, свята добрых памкненняў, добрых думак ды ўчынкаў, свята, калі хочацца ўсміхацца нават незнаёмым людзям, свята еднасці і любові. 25 снежня ў Беларусі пачынаецца пара зімовых святаў, якіх у нас нават болей чым у іншых народаў. Наступныя некалькі тыдняў будуць прасякнутыя урачыстым настроем і хваёвым пахам, усмешкамі, віншавальнымі паштоўкамі, святочнымі песнямі і прыемнымі неспадзянкамі. Віншуем усіх са Святам! Мы шчыра жадаем вам светлага святочнага настрою. І не толькі на ўрачыстыя дні, але і на ўвесь наступны год. Мы жадаем моцнага здароўя вам і вашым блізкім, а таксама здзяйснення самых смелых мараў. Заўсёды ваш TUT.BY Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння людзі па ўсім свеце адзначаюць найвялікшае свята - свята Божага Нараджэння.
|
|