21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Нават за 2000 долараў беларускія зоркі не застаюцца на фуршэт

25.08.2009 22:11 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У час святочных салютаў i феерверкаў "Еўрарадыё" вырашыла даведацца, як адгукнецца на кiшэнях ахвотнiкаў адпачыць асалода назiрання сваiх улюбёных артыстаў, запрошаных у якасцi зорак на навагоднi карпаратыў. Навагоднi "чос" - адзiн са складнiкоў паўнавартаснага жыцця нармальных музыкаў. Менавiта ў Новы год, нават самыя сур"ёзныя i iдэальныя, вяртаюцца да каранёў сваiх-весяляць натоўп, пераязджаючы з месца на месца. У час святочных салютаў i феерверкаў "Еўрарадыё" вырашыла даведацца, як адгукнецца на кiшэнях ахвотнiкаў адпачыць асалода назiрання сваiх улюбёных артыстаў, запрошаных у якасцi зорак на навагоднi карпаратыў.

Пытанне наконт канкрэтнай сумы успрымалася музыкамi не зусiм адэкватна…

Iна Афанасьева: "Ой, якiя вы цiкавыя! Такiя пытаннi задаеце цiкавыя! Вы лiчыце, што "Еўрарадыё" вось зараз павiнна апублiкаваць мой ганарар? Калi я вам скажу, што карпаратыў каштуе 50 тысяч долараў, вас гэта задаволiць? Калi вы зойдзеце ў інтэрнэт, вы знойдзеце ўсе цэны".

А вось дуэт "Аляксандра i Канстанцiн" ставяць пад сумнеў падобныя шчыраваннi:"Суму, вядома, я вам не назаву, таму што лiчу глупствам чытаць нешта, кшталту "Смолава зарабляе 5 000 еўра, i Лёша Хлястоў нейкiя мiльёны"-гэта ўсё смешна!" Справа ў тым, што, якое iмя ў артыста - столькi ён i зарабляе. Чым вышэйшы ўзровень артыста, чым вышэйшае яго iмя, тым больш ён можа зарабiць i забяспечыць сваё жыццё".

Некаторыя беларускiя рок-зоркi спаслалiся на камерцыйную таямнiцу.

Лявон Вольскi: "Кошт - гэта камерцыйная таямнiца. Я фiнансамi наогул не займаюся не ў адным з гуртоў. Вы можаце патэлефанаваць да Анi, хаця наўрад цi яна вам скажа. Таму што iснуюць такiя рэчы, як падатковая iнспекцыя".

А Iгара Варашкевiча нашае пытанне прымусiла рагатаць.

Варашкевiч:
"Зараз я раскажу (га-га). Колькi каштуем - сакрэт, нiхто аб гэтым не ведае".

Самыя ж шчырыя i смелыя ахвотна дзялiлiся коштам сваiх навагоднiх i не толькi канцэртаў.

Пiт Паўлаў: "Мы граем за тысячу - гэта вельмi мала. На новы год мы робiм двайны тарыф, нас 8 чалавек, таму тое, што ў звычайны дзень каштуе тысячу - у новы год — дзве".

Гурт "Да Вiнчы": "Навагоднi — ад трох, звычайны — па-рознаму, усё залежыць ад чалавека, калi просiць наш сябра — граем бясплатна".

Цiкава, што класiчныя музыканты таксама выступаюць у якасцi гасцей карпаратыўных вечарынак.

"Кошт залежыць ад таго, наколькi добры музыка, i дзе ён грае — чым больш людзей, тым даражэйшы канцэрт. Менш, чым за 500 еўра я б граць не выйшаў", - прызнаўся лаўрэат мiжнародных конкурсаў.

Што ж, шаноўныя, па ўсiм вiдаць, што найтаннейшымi артыстамi пакуль з'яўляюцца класiчныя музыкi, аднак, факт гэты спрэчны, бо толькi класiчныя музыкi ацэньваюць сваю працу ў еўра-валюце.

З коштамi вызначылiся. Калi ж нехта з вас дагэтуль знаходзiцца ў пошуках карпаратыўнай зоркi, давайце высветлiм, хто з вялiкiх i магутных мае час i жаданне падараваць прыемныя хвiлiны вам i вашым калегам.

"Да Вiнчы": "Усе днi забiтыя, граем па 3 канцэрты ўдзень, замовiць выступ у нас яшчэ можна, залежыць усё ад месца, пераезду, перадыху, апарата. У сам НГ граем пакуль шэсць канцэртаў. Першых выходных нiколi не будзе, да 12-га ўсё распiсана".

"Крамбамбуля" не адстае ад калег-канкурэнтаў: "У нас рана пачынаюць святкаваць, каб пазбегнуць высокiх арэндаў. Таму занятая "Крамбамбуля" недзе пачынаючы з 10 снежня i заканчваючы Старым Новым годам".

Аднак, праца-працай, а, адпачываць зоркам таксама патрэбна, а калi ж яшчэ адпачываць, як не ў Новы год?

Вось Iна Афанасьева будзе адпачываць: "У навагоднюю ноч я не граю канцэртаў, таму што, на мой погляд, я магу сабе гэта дазволiць".

Змiцер Вайцюшкевiч
амаль не ўдзельнiчае ў "ёлачных"гонках: "Наконт занятасцi — у мяне нармальны рэжым, граю адзiн канцэрт у тыдзень i вельмi добра сябе адчуваю ў гэтым сэнсе, i Новы год сустракаю на сваiм хутары".

I яшчэ… Гэтакi клас, патаньчыць пад "Крамбамбулю", паспяваць разам з "Крамай" "алкагольныя" хiты, закiдваючы чарговую чарку, паплакаць, слухаючы Вайцюшкевiча i ўсведамляючы сябе паняй "трошкi ў гадах"… I хочацца потым сесцi побач з кiмсьцi з зорак i выпiць на брудэршафт. Толькi вось не ўсе зоркi пагадзяцца з вашай прапановый сесцi за святочны стол.

Лявон Вольскi лiчыць,што музыкам не варта прымаць падобныя прапановы: "Мы не застаемся звычайна на фуршэты, няма ў гэтым нiякага сэнсу, i людзi разумеюць, што не варта нас запрашаць. Дзеля ветлiвасцi запрашаюць, але мы з'язджаем, мы ўсё ж такi музыкi, нейкi арэол ёсць у нас, а тут мы будзем за сталом"…

Гурт "Без Бiлета" i ў дадзеным выпадку падкрэслiвае свой статус зоркi высокага гатунку: "На фуршэты нiколi не застаемся, бо там п'янкi-гулянкi, а мы не па гэтых справах".

Вайцюшкевiч жа думае крыху iнакш: "Калi добрая кампанiя i свае людзi — застаюся на фуршэт"…

Што ж, цяпер вы ведаеце аб усiм, што тычыцца кошту зорак, iх занятасцi ў час навагоднiх святаў i адносiнаў да фуршэтных прыгодаў.  Маша Яр


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У час святочных салютаў i феерверкаў "Еўрарадыё" вырашыла даведацца, як адгукнецца на кiшэнях ахвотнiкаў адпачыць асалода назiрання сваiх улюбёных артыстаў, запрошаных у якасцi зорак на навагоднi карпаратыў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика