21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

“Рок-каранацыі” не будзе, калі забароненыя гурты не пусцяць на сцэну

25.08.2009 22:13 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Пазіцыя арганізатараў сёлетняй “Рок-каранацыі” прынцыповая: на сцэну канцэртнай залы “Мінск”, дзе будуць 29 лютага падводзіць вынікі мінулага рок-года, павінны выйсці гурты “Крама”, N. R. M., “Нейра Дзюбель” і “Палац”.

Выступ гуртоў з “чорнага спісу” на “Рок-каранацыі” з’яўляецца галоўнай умовай для таго, каб фэст адбыўся. Пра гэта "Еўрарадыё" заявіў арганізатар мерапрыемства Юры Цыбін.

Юры Цыбін: “У гэтым годзе стаіць адзінае пытанне - дазволяць выступіць нашым рок-ветэранам, рок-каралям? І для нас гэта вельмі прынцыповае пытанне. І мы прынцыпова настойваем на тым, каб удзельнічалі ў каранацыі каралі мінулых гадоў. Яны шмат чаго зрабілі ў мінулым годзе новага, што мы павінны паказаць на гэтай сцэне ў гэтым годзе”.

Па словах арганізатара рок-фэсту, 2007 год быў вельмі багатым і насычаным на рок-падзеі. Новымі альбомамі адзначыліся амаль усе генералы айчыннага року. Гэта і “Крама”, і N. R. M., і “Нейра Дзюбель”, і “Ляпіс Трубяцкі”, і “J:Моrs”. Шмат было і адкрыццяў. Журы давялося праслухаць больш за 120 камандаў.

Юры Цыбін: “Мы збіраем увесь матэрыял, а потым кожны з сябраў, умоўна кажучы, журы, адбірае па 3 прэтэндэнты найбольш цікавых. Я адслухаў і адгледзеў, каб не схлусіць, больш за 120 калектываў у мінулым годзе”.

Хто ўваходзіць у склад журы, галоўны арганізатар каранацыі не прызнаўся "Еўрарадыё". Але пагадзіўся, што пэўная суб’ектыўнасць у гэтам адборы існуе.

Юры Цыбін: “Канешне, крыху суб’ектыўны падыход. Таму што гэта мы прапануем, што было, на наш погляд, найбольш выбітнае летась у беларускім року”.

Але кажа, што арганізатары і журы здольныя прызнаваць свае памылкі і выпраўляць іх. Адной з такіх памылак Юры лічыць тое, што да апошняга часу на каранацыі вельмі мала быў прадстаўлены “цяжкі рок”. Але гурт “Rasta”, якія летась атрымаў карону, прабіў дарогу на каранацыю і іншым прыхільнікам металу.

Калі з маладых гуртоў, на думку арганізатараў, бяспрэчным лідарам з’яўляецца гурт “Тарпач”, то пытанне каму аддаць карону абяцае стаць самай вялікай інтрыгай сёлетняй “Рок-каранацыі”. Прэтэндэнтаў як мінімум 5.

Юры Цыбін: “Гэта будзе залежаць толькі ад рашэння сябраў журы. Таму што мне асабіста падабаецца і “Stasi” “Нейра Дюбеля”, і новы альбом “Крамы”, і той жа самы “J:Моrs”, і “Ляпіс Трубяцкі”. І тым цікавей “Рок-каранацыя” сёлета атрымоўваецца”.

Пацікавілася "Еўрарадыё", ці застанецца сёлета сярод намінацый самая жаночая - “Рок-князёўня”. Заснавальнік “Рок-каранацыі” прызнаўся, што пытанне аб адмене гэтай намінацыі неаднаразова ўздымалася, але ён і надалей будзе на такую адмену накладаць сваё вета. Кажа, гэта адна з галоўных фішак усяго мерапрыемства.

Юры Цыбін: “Канешне, яна павінна быць! Гэта фішка “Рок-каранацыі”, і я яе буду адстойваць”.

І па сакрэце прызнаўся, што галоўнай прэтэндэнткай у князёўны сёлета лічыць вакалістку гурта “Тарпач” Вольгу Самусік.

Яшчэ адной фішкай “Каранацыі” арганізатары лічаць уручэнне карон вядомымі музыкамі і выканаўцамі. Не збіраюцца адмаўляцца ад традыцыі і сёлета. Праўда, хто будзе запрошаны, пакуль невядома. Але ў аргкамітэце ўпэўненыя - ніхто не адмовіцца.

Юры Цыбін: “Будуць згодныя ўсе высці на сцэну. Пачынаючы з самых вядомых нашых музыкаў. Ніхто не адмовіцца. Як у мінулым годзе, калі яны не ведалі, ці забаронены беларускі рок, ці не забаронены. А сёлета пагодзяцца ўсе, каго б я ні запрасіў. Але я не ведаю яшчэ, каго мы запросім на ўручэнне галоўнага прыза”.

Музычны крытык “Белгазеты” Таццяна Заміроўская не здолела назваць ні аднаго маладога гурта, які б мог прэтэндаваць на намінацыю “Адкрыццё года”. На яе думку, 2007 год выбітны вяртаннем генералаў беларускага року - “Крамы”, N. R. M. і “Нейра Дзюбеля”. Кажа гурты стварылі такія цікавыя альбомы, што і ўсю “Каранацыю” можна прысвяціць ім адным.

Таццяна Заміроўская: “Я лічу, што гэтым разам трэба правесці рэтра-“Рок-каранацыю” і стылізаваць яе пад часы 90-х. Бо менавіта ў гэтым годзе ўсе нашы рок-мастадонты выпусцілі вельмі моцныя альбомы - “Крама”, N. R. M., “Нейра Дзюбель”. Вайцюшкевіч - вельмі добры альбом “Лірыка”, такі рок-н-рольны. А вось з маладых выканаўцаў чамусьці не магу нікога зараз узгадаць”.

Колькі будзе каштаваць білет на “Каранацыю”, Юры Цыбін пакуль "Еўрарадыё" не сказаў. Але ўпэўнены, што людзей на канцэрт захоча прыйсці шмат.

Зміцер Панямонаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пазіцыя арганізатараў сёлетняй “Рок-каранацыі” прынцыповая: на сцэну канцэртнай залы “Мінск”, дзе будуць 29 лютага падводзіць вынікі мінулага рок-года, павінны выйсці гурты “Крама”, N. R. M., “Нейра Дзюбель” і “Палац”.Выступ гуртоў з “чорнага спісу” на “Рок-каранацыі” з’яўляецца галоўнай умовай для таго, каб...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика