21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ці ёсць вы ў спісе невыязных, можна будзе даведацца за 4 гадзіны

25.08.2009 22:14 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як даведалася "Еўрарадыё", колькасць невыязных, якіх памежнікі заварочваюць ад мяжы, у апошні час зменшылася з 30 да 15 чалавек у дзень. На сённяшні дзень за мяжу не выпусцілі каля 400 чалавек.

Тэрмін, за які можна даведацца, ці не ўнеслі ваша імя ў спіс невыязных, да канца студзеня плануецца скараціць з 30 дзён да 4 гадзін. Сёння, каб атрымаць гэтую інфармацыю, неабходна звярнуцца ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі па месцы прапіскі. Як паведаміла "Еўрарадыё" кіраўніца дэпартаменту Лідзія Іванчыкава, рабіць гэта неабходна абавязкова асабіста. Пісьмовую заяву, дасланую па пошце, нават разглядаць не стануць.

Лідзія Іванчыкава: “Грамадзянін павінен прыйсці асабіста. Калі ён проста дашле запыт па пошце, мы не адказваем, ці значыцца ён у базе даных. Ён павінен прыйсці з пашпартам, каб атрымаць такую даведку”.

Але выдадзеная дэпартаментам даведка дзейсная толькі на момант яе атрымання. Яна не стане вашым пропускам за мяжу, калі раптам узнікнуць непаразуменні з памежнікамі і вас не захочуць выпускаць.

Лідзія Іванчыкава: “Гэта даведка будзе сапраўдная толькі на момант яе атрымання. Пасля гэтага ў адносінах да чалавека могуць прымацца меры па абмежаванні яго часовага выезду за межы краіны. Гэта проста даведацца, што сёння на 14 гадзін такога чысла ён у банку даных не значыцца”.

Пацікавілася "Еўрарадыё", і чаму адказу на свой запыт чалавек вымушаны чакаць цэлы месяц. Бо на ўсе іншыя дзяржаўныя ўстановы на запыты грамадзян павінны даваць адказ на працягу 10 дзён. Як высветлілася, супрацоўнікі усіх 152 раённых дэпартаментаў па грамадзянстве і міграцыі не маюць доступу да банку даных. Запыт яны дасылаюць у МУС. Але ўжо зараз ім пачынаюць усталёўваць спецыяльную праграму, якая дасць ім прамы выхад на банк даных.

Лідзія Іванчыкава: “Да канца студзеня кожны наш супрацоўнік будзе мець доступ да банка даных. І змогуць увайсці і праверыць, значыцца там гэты чалавек ці не. І будуць выдаць даведкі кожнаму, хто звернецца, можа за палову дня”.

Як паведаміў "Еўрарадыё" кіраўнік прэс-службы Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка, памежнікі штодня вяртаюць з мяжы “невыязных”. Але калі ў першыя дні іх лічба дасягала 30 чалавек у дзень, то зараз яны зменшылася да 15 у дзень. Такім чынам памежнікі ўжо завярнулі больш за 400 невыязных.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як даведалася "Еўрарадыё", колькасць невыязных, якіх памежнікі заварочваюць ад мяжы, у апошні час зменшылася з 30 да 15 чалавек у дзень.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика