Тур: Няўплата падаткаў пагражае пазбаўленнем ліцэнзіі
Пакуль з Новага года ліцэнзіі не пазбавілі ніводнага прадпрымальніка. Але могуць! ІПэшнікі на страйку дамовіліся, што не будуць плаціць падаткі. Як паведаміў "Еўрарадыё" намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур, гэта ўрэшце можа прывесці да скасавання ліцэнзіі.
Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці караюць адміністрацыі рынкаў прадпрымальнікаў, якія не выходзяць на працу. Дырэктар Смаленскага рынку ў Віцебску Сцяпан Клюеў кажа, што некалькім ІПэшнікамі ужо скасавалі працоўныя дагаворы за парушэнне правілаў гандлю: "Папярэджваем, што ў сувязі з незнаходжаннем на працоўным месцы будуць скасаваныя дагаворы. Ну вось, людзі прыходзяць і скасоўваць. Не шмат - чалавек 10-12”. 10 студзеня, у дзень рэспубліканскага страйку, прадпрымальнікі бабруйскага аўтарынку не выйшлі на працу, гаворыць супрацоўніца адміністрацыі рынку: "Яны баставалі. Нават тыя, хто выходзіў на працу, вароты ўваходныя зачынялі і нікога не пускалі папросту. Яны там штосьці бастуюць. Але я не ведаю, колькі іх выходзіць, колькі не выходзіць”. Ці будуць іх за гэта караць? Калі так, то як? Адміністрацыя ж рынку нават не ведае, колькі гэтых людзей. Галоўны інжынер Андрэй Шакураў патлумачыў Еўрарадыё, што калі ІПэшнікі заплацілі арэнду, да іх не можа быць ніякіх прэтэнзіяў: "Мы ім далі ў арэнду 15 квадратных метраў. Таму гэта іхняя справа - гандляваць ці не гандляваць. Яны плацяць арэнду на месяц наперад. Яны могуць заплаціць і ўвогуле месяц не прыходзіць на працу”. Можа быць, менавіта таму 21 студзеня, у дзень, калі прызначаная наступная рэспубліканская забастоўка, прадпрымальнікі бабруйскага аўтарынку не баючыся зноў збіраюцца байкатаваць працу: Супрацоўніца адміністрацыі бабруйскага рынку “Елавікі”: “Я толькі што размаўляла з супрацоўнікамі рынку. Яны сказалі, што будуць баставаць, таму што ім ёсць што губляць”. 10 студзеня на Чыжоўскім рынку не працавалі толькі тры прадпрымальнікі. Дырэктар рынку Віктар Плешка, кажа, што караць гэтых ІПэшнікаў ніхто не будзе - у тых даведка з падатковай. Віктар Плешка: “10-га чысла іх было два-тры, не больш. У іх жа ёсць апраўдальны дакумент. Гэтыя тры чалавекі, якія не выйшлі дзесятага, яны ўсе ў мяне ў спісе, што яны ўсе ў адпачынку”. А вось на Камароўскім рынку сталіцы не шкадуюць нікога. 13 прадпрымальнікаў там пазбавілі гандлёвых месцаў толькі за тое, што тыя не выйшлі на працу ў першыя дні пасля Новага года. Гаворыць намесніца дырэктара па ідэалогіі Надзея Журко:“У паслясвяточныя дні рэжым працы некаторымі суб’ектамі не выконваўся. Яны пазбаўленыя гандлёвых месцаў”. Цяпер гэтыя месцы выставяць на конкурс для іншых прадпрымальнікаў. За прагулы могуць пазбавіць і ліцэнзіі, расказала Еўрарадыё кіраўніца аддзела ўпраўлення рэгістрацыі і ліцэнзавання Мінгарвыканкаму Надзея Мароз: "Ёсць пералік, што адносіцца да грубых парушэнняў: гандаль у непрызначаным месцы, альбо парушэнне рэжыму работы, парушэнне асартыментнага пераліку. Там некалькі пазіцыяў, якія цягнуць за сабой скасаванне ліцэнзіі”. Акрамя таго, ліцэнзію скасоўваюць за адсутнасць дакументаў і за пратэрмінаваныя прадукты. Пакуль з Новага года ліцэнзіі не пазбавілі нікога. Але могуць! Прадпрымальнікі на страйку дамовіліся, што не будуць плаціць падаткі. Чым гэта пагражае, гаворыць намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур:“Калі яны парушаюць падатковае заканадаўства, то ім аб’явяць штраф. А калі не заплацяць штраф, то пазбавяць ліцэнзіі, і ўсё”. Дырэктар Чыжоўскага рынку сталіцы Віктар Плешка ўпэўнены, што ліцэнзіі ў іх ніхто не згубіць:"Нікога ліцэнзіі не пазбавілі. Не працуюць толькі тыя людзі, якія яшчэ не атрымалі ўсе дакументы. Там штосьці каля 14 месцаў, якія яшчэ пераафармляюць дакументы”. Пасля мітынгу ІПэшнікаў 10 студзеня некалькі прадпрымальнікаў апынуліся за кратамі. На 15 сутак сеў і віцебскі бізнэсовец, які працуе на Смаленскім рынку, Сяргей Парсюкевіч. Як даведалася Еўрарадыё, апраўдальным дакументам для яго можа быць даведка з турмы. Кантралёры на рынку могуць не чапаць “кропку” Парсюкевіча, гаворыць дырэктар Смаленскага рынку Сцяпан Клюеў:“Калі ў іх працоўнае месца вольнае, яны могуць размяркоўваць яго, пераразмяркоўваць, калі без паважнай прычыны. А так як Парсюкевіч знаходзіцца ў турме, можа нейкую даведку прынесці аб арышце. Тады месца захоўваецца - будзе паважная прычына”. Так, у арыштаванага Сяргея Парсюкевіча ёсць шанец застацца беспакараным пасля 15 сутак адседкі. Віталіна Грахоўская Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пакуль з Новага года ліцэнзіі не пазбавілі ніводнага прадпрымальніка.
|
|