Беларускія зоркі на "Аднакласніках"
Яўген Смарыгiн дадаў незнаёмага хлопца ў сябры, каб памiрыць яго з каханай дзяўчынай. А ў фрэндах Макса Мiрнага няма нiводнага тэнiсiста.
Еўрарадыё знайшло беларускiх зорак у самым модным інтэрнэт-праекце odnoklassniki.ru Самым "свежым" аднакласнiкам два тыднi таму стаў Алег Хаменка (сёння ён на сайце мае 56 сяброў). Алег Хаменка: "Мне казалi, што насамрэч мець свой форум на "аднакласнiках" вельмi модна зараз. Вось i неяк захацелася паглядзець, што гэта за мода такая. Нават у КВЗ жартуюць наконт гэтых "аднакласнiкаў", а я не ведаю, што гэта. Дык вось зайшоў якраз паглядзець, што гэта, да таго ж у мяне хапае ўласных фотак, ды чаму ж не?" Алег Хаменка, 1983 год А гэта ўжо 1994-ы Папулярны беларускi кавэзэшнiк Яўген Смарыгiн (156 сяброў) распавёў Еўрарадыё, што неяк дадаў у сябры хлопца, каб памiрыць яго з дзяўчынай: Яўген Смарыгiн: "Мяне вельмi неяк адзiн хлопец папрасiў: "Ну калi ласка! Стань маiм сябрам! Дзеля маёй дзяўчыны. Калi яна ўбачыць цябе ў маiх сябрах, мне будзе прасцей з ёй памiрыцца". А я адказаў: "З вялiкiм задавальненнем, сябар!" Яўген Смарыгiн: "Чым не Мiхалкоў?!" Знакамiты скрыпач Карэн Карапецян (163 сябры), якi не так даўно ўваходзiў у склад гурта "pro-jekt", не заўсёды жыў у Беларусi. Школу ён закончыў у Грузii i стасункi з аднакласнiкамi згубiў ажно на 15 год. Але ж зараз знайшоў паўкласа! Карэн Карапецян: "Яшчэ як знайшоў! Так знайшоў, што не чакаў нават! Недзе чалавек 10-12. Гэты сайт для мяне пачаўся менавiта з аднакласнiкаў, потым ужо пайшлi ўсе сябры. Для мяне вельмi дзiвосна, што гэта сапраўды працуе. Вельмi крута, што я акрамя сваiх аднакласнiкаў нават змог знайсцi аднакласнiкаў свайго таты i мацi". Карэн Карапецян: "Хоць маленькi, але ўдаленькi!!!" Карэн Карапецян: "Круты i яшчэ круцейшы:) дзе хто?" Чэмпiён па фрэндах Iлля Мiцько - больш за 200!!! Сярод iх без пытанняў можна сустрэць усiх зорак беларускага шоў-бiзу, якiя зарэгiстраваны на сайце. Аднак спявак гаворыць, што гэткая цiкавасць да сайту будзе нядоўгай: Iлля Мiцько: "Зараз гэта крыху актуальна. Аднак я думаю праз тыднi 2-3, калi вы захочаце зрабiць такi рэпартаж, гэта ўжо будзе не для ўсiх актуальна" Юны Iлля Мiцько Шмат фрэндаў i ў Аляксея Хлястова (148 сяброў). Большая частка ягоных фрэндаў - маладыя прыгожыя дзяўчаты. Спявак прызнаўся, што кожны дзень яго спрабуюць дадаць у сябры каля 20 чалавек, але ўзаемнасцю ён адказвае не ўсiм, хаця i iмкнецца адказаць амаль кожнаму. Дзякуючы "Аднакласнiкам" 2 лютага Аляксей упершыню сустрэнецца са сваiм класам пасля заканчэння школы. Аляксей Хлястоў: "З маiмi аднакласнiкамi я буду сустракацца ў гэтым годзе ўпершыню з таго часу, калi я пакiнуў сцены нашай роднай школы. Знайшлася Лена з нашага класа, яна выступiла арганiзатаркай, шмат каго адшукала i стэлефанавалася з усiмi". Аляксей Хлястоў Знайшлi мы на "Аднакласнiках" i Макса Мiрнага (20 сяброў) з жонкай Ксюшай (84 сябры). Дарэчы, на старонках Ксенii знаходзяцца ажно 100 фотаздымкаў сям"i Мiрных, яна ў гэтым пакуль сапраўдная рэкардсменка. У Макса сяброў на сайце не шмат - усяго 20. Дарэчы, сярод iх няма не тое што Валчкова, а наогул нiводнага тэнiсiста. Але ж будзем справядлiвымi, Валчкова ўвогуле не аказалася на "Аднакласнiках". Ксенiя Мiрная: "Мне недзе каля года" Ксенiя Мiрная: "У падарунках з Шанхая" Затое ў сябрах Макса мы сустрэлi Алесю (149 сяброў), якая, дарэчы, ёсць у фрэндах i ў Алега Хаменкi. На яе старонцы мы знайшлi фотаздымкi спявачкi з Мiкалаем Баскавым пад пяшчотнай назвай "Я i Коля", Барысам Маiсеевым, дызайнерам Вячаславам Зайцавым. Сама ж Алеся ўжо ў поўнай меры змагла атрымаць асалоду ад моднага рэсурсу. Дзякуючы "Аднакласнiкам" яна змагла адпачыць у Егiпце па вельмi смешных коштах: Алеся: "Калi я толькi лiтаральна зарэгiстравалася, адзiн малады чалавек з турыстычнага агенцтва напiсаў мне добрыя словы, i кажа: "Калi вы хочаце на мора, то звяртайцеся". Я кажу: "Хачу на мора!" Ён кажа: "Калi пажадаеце?" Я: "Лiтаральна зараз!" У 4 гадзiны ён мне напiсаў, а ў 8 мы ўжо ехалi ў Маскву, а ў 7 ранiцы паляцелi адтуль у Егiпет. Дзякуючы гэтаму сайту я вельмi добра адпачыла са сваiмi сябрамi". Алеся: "Модны суддзя" Алеся: "У гасцях у спецназу" Трапiць у фрэнды да Ларысы Грыбалёвай (67 сяброў) незнаёмым амаль немагчыма, аднак адказаць на запыты яна спрабуе ўсiм: Ларыса Грыбалёва: "Я iм адразу тлумачу, што не магу дадаць у сябры, бо мне б паспець адказваць сваiм сапраўдным сябрам. А так, канешне, вельмi прыемна, пiшуць вельмi добрыя лiсты. Я нiбыта свой сайт адкрыла". Ларыса Грыбалёва: "Я i ананас" Ларыса штодзень спрабуе дагрукацца да сваiх аднакласнiкаў: Ларыса Грыбалёва: "Шмат хто з маiх аднакласнiкаў зарэгiстраваўся калiсьцi i зусiм не заходзяць на гэты сайт. Я ўжо пiшу-пiшу гэтыя лiсты кожны дзень, каб яны заходзiлi на сайт, аднак пакуль шмат хто не заходзiць". Ларыса Грыбалёва: "4 красавiка 2006 года я была ў Амерыцы ў Дыснэйлэндзе ў штаце Фларыда" Спявачка з "Мерри Попинс" Марына Берулава таксама спрабуе адшукаць "сваiх". Дарэчы, хвароба на "Аднакласнiкаў" не распаўсюджвалася больш нi на каго з яе зорнага сямейства. Нi на яе сястру Алесю, нi на мужа Алесi Сяргея Мiхалка. Марына Берулава: "Гэта я пасля развiтання з букваром" Марына Берулава: "Я ў першым шэрагу, трэцяя справа" Свет беларускай моды на сайце прадстаўляе дырэктар Нацыянальнай школы прыгажосцi Вольга Сярожнiкава. I вельмi паспяхова. Па колькасцi прафесiйных i прыгожых здымкаў яна можа паспаборнiчаць хiба што са старонкай знакамiтай беларускай мадэлi Кацярыны Даманьковай, а сярод яе сяброў нечакана аказаўся лiдэр расiйскай партыi СПС (Союз правых сил) Мiкiта Белых. Вольга Сярожнiкава: "Я ў першым класе" Вольга Сярожнiкава Знайшлiся на сайце i палiтыкi. Пяць (!) Лукашэнкаў Аляксандраў Рыгоравiчаў. У аднаго нават амаль 400 фрэндаў. Сярод iх Алег Хаменка. Аднак ёсць на "Аднакласнiках" i "не падстаўныя" грамадскiя дзеячы, якiя самi рэгiстравалi свае анкеты. Намеснiк старшынi партыi БНФ Алесь Мiхалевiч сёння мае амаль 30 фрэндаў. Аднак больш нiводнага палiтыка ў ягоных сябрах знайсцi не атрымалася. I за фота ў рэйтынгу прагаласавалi ўсяго толькi 2 чалавекi Алесь Мiхалевiч Подпiсы да фотаздымкаў рабiлi самi зоркi. Аляксандра Чалей Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яўген Смарыгiн дадаў незнаёмага хлопца ў сябры, каб памiрыць яго з каханай дзяўчынай.
|
|