21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Заява Еўрапарламенту адносна лёсу гістарычнай часткі Гродна так і не стала “афіцыйнай”

26.08.2009 08:33 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Толькі 45 дэпутатаў Еўрапарламенту паставілі свае подпісы пад заявай, у якой выказваецца занепакоенасць з прычыны будаўнічых работ у гістарычнай частцы Гродна. Статус “афіцыйнай заявы Еўрапейскага парламенту” ініцыятыва так і не атрымала. Аб гэтым карэспандэнту Eurobelarus.info паведамілі ў прэсавай службе Еўрапарламенту.

Заява, з якой выступіў польскі еўрадэпутат Тадэуш Звефка, была адкрыта да подпісаў яго калегаў з 24 верасня 2007 году. Калі б да 24 снежня больш за палову з 785 дэпутатаў Еўрапарламента паставілі б свае подпісы пад дэкларацыяй, яна набыла б статус афіцыйнай заявы Еўрапейскага парламента. Але сабраць удалося толькі 45 подпісаў.

“Так, мы не сабралі дастаткова подпісаў, але збольшага мы скарысталіся магчымасцю агучыць гэтую праблему сярод дэпутатаў Еўрапейскага парламенту. Большасць з іх, асабліва са старых краінаў-сябраў, не шмат ведаюць пра Беларусь, таму нельга недаацэньваць значнасць гэткай інфармацыі, - адзначыў Тадэуш Звефка ў інтэрвію Eurobelarus.info. - Мы не атрымалі вялікай падтрымкі з боку іншых дэпутатаў, таму што звычайна праблемы нейкай адной краіны не прыцягваюць шырокую еўрапейскую аўдыторыю. Вядома, значна лягчэй сабраць подпісы ў падтрымку нейкай транснацыянальнай ініцыятывы”.

У заяве, якую ініцыяваў дэпутат Еўрапарламента Тадэуш Звефка, даводзілася, што мясцовыя ўлады Гродна не маюць адмысловай праграмы аднаўлення гістарычнай часткі горада. У выніку будаўнічых работ знішчаюцца помнікі архітэктуры ў цэнтры гэтага беларускага горада. Еўрадэпутат меркаваў прыцягнуць да праблемы ўвагу ЮНЭСКА, а таксама заклікаць мясцовыя ўлады Гродна разгледзець іншыя планы развіцця транспартнай сеткі, якія б не шкодзілі гістарычнаму цэнтру горада, а таксама весці кансультацыі з незалежнымі экспертамі, у тым ліку еўрапейскімі, у пытаннях рэстаўрацыі.

Зрэшты, паводле Тадэуша Звефкі, ніякага адказу з Беларусі - ні ад уладаў, ні ад прадстаўнікоў грамадскасці - на сваю заяву ён не атрымаў.

Андрэй Аляксандраў
Белорусско-европейское сотрудничество и партнерство

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькі 45 дэпутатаў Еўрапарламенту паставілі свае подпісы пад заявай, у якой выказваецца занепакоенасць з прычыны будаўнічых работ у гістарычнай частцы Гродна.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика