21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Выбаршчыка, які прагаласуе двойчы, аштрафуюць на 700 тысяч

26.08.2009 08:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Цэнтрвыбаркам Беларусі пакуль не вырашыў, як зрабіць, каб выбаршчык не здолеў прагаласаваць двойчы — па месцы жыхарства і месцы часовай рэгістрацыі. Але за такое парушэнне ў адміністрацыйным кодэксе прадугледжаны штраф да 20 базавых велічыняў.

З гэтага года прапіска ў Беларусі была скасаваная. Кожны жадаючы цяпер можа атрымаць часовую рэгістрацыю ў любым населеным пункце, захаваўшы пры гэтым рэгістрацыю па асноўным месцы жыхарства.

"Еўрарадыё" вырашыла даведацца, як гэта можа паўплываць на працу выбарчых камісій падчас сёлетніх парламенцкіх выбараў. Старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына адзначае, што кардынальных зменаў сёлета не будзе.

Лідзія Ярмошына: “Мы пакуль не гатовыя казаць пра кардынальныя змены. Пакуль мы нашы метадычныя тлумачэнні і ўказанні складаем так, як гэта было ў ранейшыя часы. Тым не менш, адмова ад інстытуту прапіскі і пераход да інстытуту рэгістрацыі пэўную насцярожанасць у нас выклікае”.

Намеснік старшыні ЦВК Мікалай Лазавік адзначыў у інтэрв’ю "Еўрарадыё", што галасаваць, верагодна, давядзецца па месцы часовай рэгістрацыі. Калі ўсё ж такі нехта вырашыць прагаласаваць дома, то адтуль зробяць запыт у ЦВК, а там правераць, ці не галасаваў ён раней.

Тым не менш, Лазавік дапускае што адзін і той жа выбаршчык зможа двойчы прагаласаваць: па месцы асноўнай і часовай рэгістрацыі. Але перасцерагае, што за гэта прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.

Мікалай Лазавік: “Грамадзянін у адным месцы прагаласаваў, а затым паехаў і прагаласаваў у іншым. У гэтым выпадку адміністрацыйным кодэксам прадугледжана адказнасць за “іншыя парушэнні выбарчага заканадаўства”. За гэта прадугледжаны штраф да 20 базавых велічыняў”.

Пры гэтым Лазавік дадаў, што факты, калі выбаршчык прагаласаваў двойчы, могуць застацца незаўважанымі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Цэнтрвыбаркам Беларусі пакуль не вырашыў, як зрабіць, каб выбаршчык не здолеў прагаласаваць двойчы — па месцы жыхарства і месцы часовай рэгістрацыі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика