21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Участковыя і супрацоўнікі РАУС спецзнакаў на праезд не маюць

26.08.2009 08:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Супрацоўнікі праваахоўных органаў насуперак Закону “Аб ільготах” захавалі права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце. Але, як стала вядома Еўрарадыё, участковыя, якія амаль цэлы дзень праводзяць на нагах, і супрацоўнікі РАУС такога права не маюць. Бо ў іх няма “спецзнака”. І кантралёры маюць права іх штрафаваць. Праўда, у хуткім часе спецзнакі ім абяцаюць выдаць.

Указ прэзідэнта “Аб спецзнаках” дазволіў супрацоўнікам праваахоўных органаў вярнуць сабе права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце. Але, як паведаміў Еўрарадыё кіраўнік прэс-службы Генпракуратуры Міхаіл Вавула, далёка не ўсе супрацоўнікі пракуратуры насамрэч гэтае права маюць.

Міхаіл Вавула: “Зараз нам прадастаўлена такое права, але не ўсім. Тым асобам, якія па сваіх службовых паўнамоцтвах здзяйсняюць нагляд за выкананнем заканадаўства, расследуюць крымінальныя справы. Такія асобы маюць гэта права, і ім выдалі жэтоны, так званыя спецзнакі, якія і даюць права на бясплатны праезд”.

Па яго словах, супрацоўнікі праваахоўных органаў павінны прад’яўляць кантралёрам свой спецзнак па першым іх патрабаванні.

Міхаіл Вавула: “Па патрабаванні кантралёра мы павінны паказваць свой спецзнак. Ён выглядае як пасведчанне кіроўцы, невялікае такое. Там ёсць выява, надпіс “Прад’яўніку гэтага дакумента прадастаўляецца права на бясплатны праезд”.

Кіраўнік прэс-службы Генпракуратуры кажа, што такія спецзнакі выдаюцца толькі тым супрацоўнікам пракуратуры, хто зараз там працуе. Тыя, хто толькі вучыцца альбо сыйшоў на пенсію, права бясплатнага праезду не маюць.

Тое, што супрацоўнікі міліцыі бясплатна ездзяць на грамадскім транспарце па горадзе дзякуючы спецзнакам, прызнаў і выканаўца абавязкаў кіраўніка прэс-службы МУС Алег Слепчанка. Праўда, не ўдакладніў хто канкрэтна. Не захацеў ён і адказваць на пытанне, ці маюць такое права і такія знакі, да прыкладу, курсанты Акадэміі міліцыі.

Алег Слепчанка: “Давайце ўзнімем навучальныя цэнтры, юрыдычныя класы, давайце абмяркуем. Мы ж гаворым пра тое, як ідзе пераразмеркаванне ільгот увогуле ў краіне”.

І дадаў, што праект закону, які вызначыць, хто з міліцыянераў мае права ездзіць бясплатна, ужо ляжыць ва ўрадзе. Праўда не стаў удакладняць, што і каму там плануюць пераразмеркаваць.

Але, як стала вядома "Еўрарадыё", звычайныя ўчастковыя інспектары і супрацоўнікі РАУС ніколі спецзнакаў не мелі. Сёння міліцэйская форма не з’яўляецца для іх праязным білетам. Таму яны вымушаныя набываць праязныя альбо ездзіць на ўласным аўтамабілі па службовых справах. Пра гэта Еўрарадыё расказаў участковы інспектар Алег Лешчанка.

Алег Лешчанка: “Мы перасоўваемся на сваім асабістым транспарце”.

Кажа, няма такіх спецзнакаў ні ў каго з супрацоўнікаў РАУС. Але абяцаюць у хуткім часе выдаць.

Алег Лешчанка: “Знакі нікому ў аддзеле яшчэ не давалі. Размова была, што выдадуць наружным службам - нам і аперам. А кабінетным супрацоўнікам яны не прадугледжваюцца”.

Атрымліваецца, што на працягу 13 год, калі ўступіў у сілу Закон “Аб спецзнаках”, участковыя і супрацоўнікі РАУС парушалі закон. Ездзіць бясплатна яны маглі толькі маючы спецзнакі. А ў іх тых знакаў не было. Толькі міліцэйская форма. Якая служыла ім замест праязнога.
.
У адрозненне ад міліцыянтаў і супрацоўнікаў пракуратуры, супрацоўнікі Дзяржкантролю спецзнакаў не маюць. Таму і карыстацца бясплатным праездам права таксама не маюць. Як паведамілі "Еўрарадыё" ў прэс-службе Дзяржкантролю, усе іх супрацоўнікі набываюць праязныя за свой кошт.

Па словах начальніка фінансава-эканамічнага ўпраўлення Мінтрансу Ганны Міхайлоўскай, кантралёры і рэвізоры ведаюць пра сваё права патрабаваць у міліцыянераў паказаць спецзнак. І карыстаюцца ім.

Ганна Міхайлоўская: “Правяраюць. І калі паказваюць спецзнак, то едуць бясплатна”.

Вось толькі, ці штрафавалі ўжо кагосьці ў форме, але без спецзнаку, супрацоўніца Мінтрансу не ведае. Кажа, трэба пацікавіцца, ці быў хоць адзін такі выпадак.

Зміцер Панямонаў

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі праваахоўных органаў насуперак Закону “Аб ільготах” захавалі права бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика