21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Ціхановіч аддаў бы рок-карону "Палацу", а Ярмоленка — "Краме" і "Нейра Дзюбелю"

26.08.2009 08:36 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні “Рок-каранацыі 2007” "Еўрарадыё" звярнулася да вядомых беларускіх поп-выканаўцаў, каб высветліць, які з рок-гуртоў, на іх думку, варты сёлета атрымаць найвышэйшую беларускую рок-узнагароду.
Ірына Дарафеева лічыць, што карону 29 лютага павінна атрымаць каманда, песні якой прыемна слухаць. І назвала тых, каго прыемна слухаць асабіста ёй.

Ірына Дарафеева: “Мне, напрыклад, вельмі прыемна слухаць гурт “Новы Ерусалім”. Прыемна слухаць J:МОРС, гурт “Крама”.

Называць кагосьці аднаго, вартага рок-кароны, спявачка не стала. Але пахвалілася, што пастаянна слухае песні беларускіх рокераў на адной з радыёстанцыяў. Праўда, з 6 песень-намінантаў на “Лепшую песню года” чула толькі “Ледаколы” J:МОРС. Спяваць жа з кімсьці з рокераў іх песню не хоча. Кажа, у яе дастаткова сваіх у нармальным рокавым гучанні.

Іна Афанасьева паскардзілася, што не вельмі добра ведае творчасць рокавых выканаўцаў. І пашкадавала, што мінулі часы, калі рокеры і папсавікі выступалі на адной пляцоўцы. Вартымі ж рок-кароны назвала J:МОРС, “Ляпіс Трубяцкі” і “Краму”.

Іна Афанасьева: “Люблю J:МОРС, “Ляпісаў”. У іх заўсёды вельмі цікавыя працы і песні. Не так даўно была на прэзентацыі ў “Крамы”, мне вельмі спадабалася. Музыка, аранжыроўкі, тэксты. N. R. M. неяк так, на мой погляд, адасоблена стаіць. “beZ bileta” - яны ўвогуле вельмі не ардынарныя. Усе названыя гурты вартыя кароны”.

Называць лепшую песню 2007 года спявачка не стала. Кажа, што ўсе 6, прадстаўленых у намінацыі, вартыя ўвагі. Але зазначыла, што з задавальненнем праспявала б “Усё жыцьцё - дзіўны сон” “Крамы”.

Іна Афанасьева: “У “Крамы” ў апошнім альбоме, што яны выдалі, ёсць вельмі прыгожая песня пра сон. Я б хацела і магла б выканаць гэтую песню”.

Аляксандр Ціхановіч лічыць, што рок-карону сёлета трэба аддаць “Палацу”.

Аляксандр Ціхановіч: “Мне вельмі падабаецца гурт “Палац”. Яны вельмі самаадданыя і прафесійныя хлопцы. Мяркую, што ім”.

З песень-намінантаў, кажа, чуў “Ледаколы” J:МОРС і “Край” “Нейра Дзюбеля”. Лепшую вызначаць не стаў. Што тычыцца таго, якую песню беларускіх рокераў хацеў бы выканаць, адказаў, што змог бы заспяваць любую песню любога гурта.

Аляксандр Ціхановіч: “Я магу выканаць любы твор, які яны прадстаўляюць. Але як гэта будзе выглядаць у нашым выкананні, будзе залежаць ад аранжыроўкі і нашага творчага падыходу”.

Ларыса Грыбалёва прызналася "Еўрарадыё", што вельмі любіць “Краму” і “Нейра Дзюбель”, але карону аддала б J:МОРС.

Ларыса Грыбалёва: “Я чула песні і “beZ bileta”, і “Крамы”, і “Нейра Дзюбеля”. Я ўсіх іх вельмі люблю, але лічу, што сёлета роўных J:МОРС не было”.

На пытанне, што б яна выканала з рэпертуару айчынных рокераў, паскардзілася на “Нейра Дзюбель”. Кажа, запрасілі паўдзельнічаць у праекце, дзе папсавікі выконваюць іх песні. Яна не толькі пагадзілася, але і песню “Гагарын” падрыхтавала. Толькі чамусьці ўсё зараз заціхла. Таму загадваць, што і якога гурта магла б заспяваць, не стала.

Анатоль Ярмоленка кажа, што, каб вызначыць “Рок-каралёў”, неабходна прагледзець усё, зробленае гуртамі. Але сам галасаваў бы за “Краму” і “Нейра Дзюбель”.

Анатоль Ярмоленка: “Мог бы той жа Варашкевіч атрымаць са сваім гуртом, той жа “Нейра Дзюбель”. Трэба сабраць і паглядзець усё, зробленае за апошнія часы тымі ці іншымі выканаўцамі”.

Разважаючы пра лепшую песню, спявак вагаўся паміж J:МОРС і N. R. M. Але ў выніку аддаў перавагу песні “Менск і Мінск” апошніх. Заспяваць жа ён гатовы песню любога гурта.

Анатоль Ярмоленка: “Я спяваў з “Крамай”. А зараз на сваім юбілеі спяваў з J:МОРСам. Таму я гатовы выканаць, мне нават цікава было б, з кожным”.

Напрыканцы размовы кожны з суразмоўцаў "Еўрарадыё" ўдакладняў дзень правядзення “Рок-каранацыі”. І кожны казаў, што з задавальненнем наведае мерапрыемства. Калі яго туды запросяць.

Зміцер Панямонаў



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні “Рок-каранацыі 2007” "Еўрарадыё" звярнулася да вядомых беларускіх поп-выканаўцаў, каб высветліць, які з рок-гуртоў, на іх думку, варты сёлета атрымаць найвышэйшую беларускую рок-узнагароду. Ірына Дарафеева лічыць, што карону 29 лютага павінна атрымаць каманда, песні якой прыемна слухаць. І назвала тых, каго...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика