Сёння ў клубе Рэактар адкрыцьцё метал-сезона Heart of metal fest
Сёння, 8 лютага, ў клубе Рэактар адкрыццё метал-сезона Heart of metal fest.
Удзельнікамі фэсту cтануць гурты з розных куткоў Беларусі: IMPRUDENCE, MEDEA, FRODMORTELL, NASOFERUS, SOLARWARD, EVIL Гурт MEDEA прэзэнтуе сваю новую праграму "Дэкаданс" У прэс-рэлізе гурта адзначана: “Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах айчыннай metal - сцэны. Не так часта як бы жадалася, але ўсё ж з’яўляюцца на нашых прасторах рэлізы годныя павагі, якія несумненна можна ставіць у адзін шэраг з якаснымі замежнымі аналагамі. І найноўшы альбом Medea "Дэкаданс" - таму падцвярджэнне. Хуткая і змрочная, прыгожая і дзіўна атмасфэрная, музыка гарадзенскай Medea, наўрад ці пакіне абыякавым хоць аднаго прыхільніка добрага сімфа блэка. "У надзеі зманлівай, топчучы зямную цьвержу, мы шукаем жыцьці, а знаходзім сьмерць " Моцны альбом, без сумневу зойме адно з галоўных месцаў у сучасным алімпе металёвага грамадства. А гурт IMPRUDENCE прэзэнтуе сваю цалкам беларускамоўную праграму. Гаворыць вакаліст Павел: "У бліжэйшы час мы пачынаем пісаць свой цалкам беларускамоўны альбом. Гэта будзе сапраўдная бомба! Вельмі спадзяемся на прэзэнтацыю гэтай праграмы на фэсьце БАСОВІШЧА! Абяцаем сапраўднае шоў!" 8 лютага Рэактар Т. 2886160 Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння, 8 лютага, ў клубе Рэактар адкрыццё метал-сезона Heart of metal fest.Удзельнікамі фэсту cтануць гурты з розных куткоў Беларусі: IMPRUDENCE, MEDEA, FRODMORTELL, NASOFERUS, SOLARWARD, EVILГурт MEDEA прэзэнтуе сваю новую праграму "Дэкаданс"У прэс-рэлізе гурта адзначана:“Ёсць яшчэ порах у парахаўніцах айчыннай metal - сцэны. |
|