Маладыя апазіцыянеры атрымалі тлумачэнні ад нямецкага амбасадара
8 лютага маладыя палітыкі Павел Севярынец, Алесь Міхалевіч і Зміцер Дашкевіч сустрэліся з амбасадарам Нямеччыны ў Беларусі Гебхардтам Вайсам. Нагадаем, некалькі дзён назад яны накіравалі нямецкаму амбасадару адкрыты ліст, у якім прасілі растлумачыць пазіцыю Нямеччыны ў дачыненні да афіцыйных уладаў Беларусі і патлумачыць, ці ўзгоднена наступная пазіцыя з агульнаеўрапейскай.
Падставай для такога ліста стала апошняя сустрэча Гебхардта Вайса з Аляксандрам Лукашэнкам, падчас якой беларускі прэзідэнт выказаў падзяку амбасадару за тую пазіцыю, якую ён займае ў нашай краіне. У сваю чаргу нямецкі дыпламат заклікаў Лукашэнку "не глядзець назад, а глядзець наперад". Падчас сустрэчы з маладымі палітыкамі амбасадар патлумачыў свой візіт да Лукашэнкі і адзначыў, што вызваленне палітвязняў і спыненне новых крымінальных спраў, заведзеных на моладзевых актывістаў, з’яўляецца галоўнай перадумоваю дэмакратызацыі Беларусі. Пра гэта распавёў Зміцер Дашкевіч: “Было ўзнята пытанне полацкай маладафронтаўкі Кацярыны Салаўёвай, на якую заведзена крымінальная справа “за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі”. Спадар Гебхардт абяцаў сачыць за развіццём падзеяў і прыкладаць усе намаганні як на міжнародным, так і на вышэйшым афіцыйна-беларускім узроўні для хутчэйшага спынення гэтай незаконнай крымінальнай справы”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
8 лютага маладыя палітыкі Павел Севярынец, Алесь Міхалевіч і Зміцер Дашкевіч сустрэліся з амбасадарам Нямеччыны ў Беларусі Гебхардтам Вайсам.
|
|