21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Мінску букмекеры ставяць на Валуева

26.08.2009 08:38 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

16 лютага ў нямецкім горадзе Нюрнберг пройдзе бой паміж экс-чэмпіёнамі свету ў прафесійным боксе, супер-цяжкавагавікамі расіянінам Мікалаем Валуевым і беларусам Сяргеям Ляховічам. Пераможца гэтага бою сустрэнецца з чэмпіёнам свету па версіі WBA, баксёрам з Узбекістану Русланам Чагаевым.

Як да гэтага бою рыхтуюцца баксёры, а таксама балельшчыкі і букмекеры ў Мінску?

Валуеў і Ляховіч ужо прыбылі ў Германію і правялі ў аўторак 12 лютага паказальную трэніроўку.

150-кілаграмовы Мікалай Валуеў па мянушцы “Рускі Гігант" сказаў:

- Я хачу вярнуць мой тытул, таму я выйграю ў Ляховіча, хаця гэта і цяжкі супернік.

Валуеў быў чэмпіёнам свету па версіі WBA з 2005 году і трымаў гэты тытул каля паўтара года.

Сяргей Ляховіч, які выйшаў на рынг пасля суперніка завіў:

- Я больш хуткі і мабільны за Валуева. Коштам гэтага ў мяне на рынгу будзе перавага. Мая мянушка - “Белы воўк”, а ваўкі - добрыя паляўнічыя. У суботу я выйду паляваць на “Рускага Гіганта”.

Раней Ляховіч, які рыхтаваўся да гэтага бою ў ЗША і Балгарыі, заяўляў, што ён не супраць зладзіць паказальны “Нюрнбергскі працэс” над Валуевым. Гучалі меркаванні, што бой паміж Ляховічам і Валуевым мог бы прайсці ў Мінску, але беларуская дзяржава не выказала жадання падтрымліваць і арганізоўваць гэтую сустрэчу. Адзінае, што зрабілі ў Мінску, купілі права трансляцыі бою ў прамым эфіры. Першы канал пакажа бой 16 лютага ў 23.25.

У мінскіх букмекерскіх канторах ужо прымаюць стаўкі на бой Ляховіч-Валуеў.

Вось, што гавораць у канторы “Пары-Мач”:

- Бокс Валуеў-Ляховіч, на перамогу першага каэфіцыент - 1,26, нічыя - 26, перамога другога—3,6. На Валуева болей.

Яшчэ больш нізкая стаўка на Ляховіча ў букмекераў з канторы “Фаварыт”:

- У Валуева - 1,25, на нічыю каэфіцыент - 21, на Ляховіча - 4,1. Букмекеры лічаць, што фаварытам ёсць Валуеў. Відаць з-за яго габарытаў. Я ніколі не бачыў работу Ляховіча, але Валуеў мне не падабаецца. Гэта гара мяса.

Пра тое, якія прагнозы на бой Ляховіч-Валуеў у прафесіяналаў, гаворыць кіраўнік Асацыяцыі прафесійнага боксу Беларусі Эдуард Дубоўскі:

- Цяжка сказаць, наколькі гатовы Валуеў, наколькі гатовы Ляховіч, і гэта самы важны крытэр. Што такое гатовы і як падрыхтаваўся да бою - гэта вельмі дэлікатная справа. Бывае, што добра ўваходзіш ва ўсе параметры. Каб баксёр не захварэў, не атрымаў траўму, гэта таксама грае ролю.

Эдуард Дубоўскі гаворыць, што асацыяцыя спрабавала арганізаваць паездку заўзятараў боксу ў Нюрнберг, але ахвотных не знайшлося. Міністэрства ж спорту і турызму не зацікавілася арганізацыяй выезду беларусаў у Германію.

Для 34-гадовага Валуева гэты бой 50-ты ў прафесійнай кар’еры. 47 з 49 баёў ён выйграў.

31-гадовы Ляховіч правёў на прафесійнам рынгу 25 баёў, у 23 з іх перамагаў. Тытулам чэмпіёна свету ён валодаў каля паўгода, але ў лістападзе 2006-га прайграў амерыканцу Шэнану Брыгсу. З таго часу на рынг не выходзіў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 лютага ў нямецкім горадзе Нюрнберг пройдзе бой паміж экс-чэмпіёнамі свету ў прафесійным боксе, супер-цяжкавагавікамі расіянінам Мікалаем Валуевым і беларусам Сяргеям Ляховічам.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика