Буш выдзяляе Лябедзьку
У пачатку сьнежня дэлегацыя беларускай апазыцыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Сяргея Калякіна, Паўла Севярынца, Анатоля Лябедзькі, Анатоля Ляўковіча, Эніры Браніцкай і Зьмітра Хведарука знаходзіліся зь візытам у Вашынгтоне. 6 сьнежня яны мелі гадзінную сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам.
На мінулым тыдні лідэр АГП Анатоль Лябедзька атрымаў ліст ад амэрыканскага прэзыдэнта. У лісьце адзначаецца: "Паважаны, Анатоль! Мне было прыемна прыняць вас у Авальным Кабінэце, і я высока ацэньваю нашу дыскусію на тэму барацьбы за свабоду і справядлівасьць у Беларусі. Мы працягмаем сачыць за падзеямі ў вашай краіне і пасьля нашай сустрэчы, і я захапляюся вашай мужнасьцю і мужнасьцю вашых калег. Мы павінны помніць, што свабода дадзеная нам Богам, і я веру, што ў адзін цудоўны дзень народ Беларусі стане свабодным. Дзякуй за напульсьнік “За свабоду", - адзначаецца ў паведамленьні прэс-службы АГП. Таксама кожнаму ўдзельніку тога візыту праз амбасаду ЗША былі перададзеныя фотаздымкі з сустрэчы з Бушам. Цікава, што асабістае пасланьне ад прэзыдэнта ЗША атрымаў толькі Анатоль Лябедзька. Зьміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку сьнежня дэлегацыя беларускай апазыцыі ў складзе Аляксандра Мілінкевіча, Сяргея Калякіна, Паўла Севярынца, Анатоля Лябедзькі, Анатоля Ляўковіча, Эніры Браніцкай і Зьмітра Хведарука знаходзіліся зь візытам у Вашынгтоне. 6 сьнежня яны мелі гадзінную сустрэчу з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам.На мінулым тыдні...
|
|