Рок-каранацыя: выбірай сам “Выканаўцу года”!
На "Тузіне Гітоў" распачалося афіцыйнае галасаваньне ў намінацыі "Выканаўца года". Па традыцыі ў журы гэтай намінацыі будуць усе наведнікі гэтага парталу - кожны можа аддаць свой голас за аднаго з прэтэндэнтаў адзін раз на дзень. 24 лютага апоўначы галасаваньне спыняецца, а ягоны пераможца будзе названы непасрэдна на самой цырымоніі ўзнагароджаньня 29 лютага ў КЗ "Мінск". У сьпіс намінантаў трапілі восем самых яскравых асобаў беларускага року.
Пры складаньні сьпісу прэтэндэнтаў на рок-карону ў намінацыі "Выканаўца года" ўлічваліся выканаўцы, якія цягам году яскрава засьведчылі сваю творчую актыўнасьць у сваіх праектах і па-за імі. Аргкамітэт кіраваўся наступнымі крытэрамі: а) прафэсіяналізм, б) удалы сцэнічны імідж і харызма, в) сталая прысутнасьць у інфармацыйнай прасторы. У выніку ў сьпіс намінантаў трапілі: - Аляксей Шадзько - Сяргей Міхалок - Уладзімер Пугач - Зьміцер Вайцюшкевіч - Віталь Артыст - Лявон Вольскі - Ігар Варашкевіч - Аляксандар Кульлінковіч Галасаваць можна TUT да 0:00 24 лютага. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На "Тузіне Гітоў" распачалося афіцыйнае галасаваньне ў намінацыі "Выканаўца года".
|
|