Глобус вызначыў пераможцаў прэміі "Залатая лiтара 2007"
2 сакавіка, ў 11‑00, у кавярні "Акварыюм", што ва ўнівэрсаме "Цэнтральны", адбудзецца ўручэньне прэміі "Залатая лiтара 2007". Прэмію ўручыць яе заснавальнік — мастак і літаратар Адам Глобус.
Нагадаем, што пасьля адбору з 17 кандыдатаў на літаратурную прэмію прэтэндавалі дзьве кнігі: Сяргея Харэўскага "Гісторыя мастацтва і дойлідзтва Беларусі" ды Севярына Квяткоўскага "Фрашкі да пляшкі". Каб вызначыцца з пераможцам, Адам Глобус правёў інтэрнэт‑апытаньне, аднак і ў сеціве галасы падзяліліся амаль пароўну. "Як і заўсёды, праблема ўзнікае ня з тымі, хто выйграў, а з тымі, хто прайграў, — піша Глобус у сваім сеціўным дзёньніку. — Шкада прайграўшых, а таго, хто выйграў мы проста віншуем, хаваючы ў букетах і падарунках уласную зайздрасьць. Двудушнасьць беларуса ў дадзенай сытуацыі дазваляе зрабіць выйгрыш крыху менш урачыстым, а пройгрыш больш салодкім. Можна проста падзяліць усе букеты і падарункі паміж удзельнікамі гульні, а можна павялічыць колькасьць дарункаў. Яшчэ можна праявіць волю і абвясьціць слабейшага мацнейшым. З усіх варыянтаў я абіраю найпрасьцейшы для сябе: павялічваю памер прэміі ўдвая". Такім чынам, абодва кандыдаты атрымаюць роўную ўзнагароду ў поўным памеры. Яраслаў Сьцешык Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
2 сакавіка, ў 11‑00, у кавярні "Акварыюм", што ва ўнівэрсаме "Цэнтральны", адбудзецца ўручэньне прэміі "Залатая лiтара 2007". |
|