21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Для БелАЭС давядзецца будаваць горад

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Толькі горад-спадарожнік для персаналу атамнай электрастанцыі будзе каштаваць “лішнія” 600 мільенаў долараў. Еўрарадые падлічыла, якія яшчэ дадатковыя выдаткі прынясе краіне АЭС.

Магчыма, адсуль і вынікае лічба ў 8-12 мільярдаў долараў, якую нечакана агучыў віцэ-прэзідэнт “Атамбудэкспарт” Аляксандр Глухаў падчас выставы “Ядзерная энергетыка” ў Мінску. Раней беларусы разлічвалі на іншую лічбу - ад 2,5 да 4 мільярдаў.

Па разліках у беларускай АЭС будзе два рэактары магутнасцю 1000 МВт кожны. Але, як нечакана даведалася Еўрарадыё, энергетычныя сеткі краіны не дастаткова магутныя для падобных рэактараў. Пра гэта кажа намеснік начальніка аддзела знешняй эканамічнай дзейнасці Навукова-даследчага інстытута ў Ніжнім Ноўгарадзе Аляксандр Загляднаў. Менавіта гэта інстытут канструюе ўсе расійскія АЭС:

“У вас няма сетак, каб прыняць адразу магутнасць 1000 МВт, а тым больш 2000 МВт. Такіх сетак сёння не існуе. Але тым не менш праблема рашаецца. Калі трэба будзе — пабудуюць. Па-першае, мяняць сеткі, па-другое - будаваць новыя, павялічваць прапускную здольнасць гэтых сетак, але гэта дадатковыя выдаткі. Трэба проста палічыць дадатковыя выдаткі, якія ў сувязі з гэтым узнікаюць”.

Дзіўна, што беларускія навукоўцы нічога пра гэтыя выдаткі не кажуць. Ды нават праблему з электрасеткамі не агучвалі….

Дадатковыя выдаткі пойдуць і на будаўніцтва горада-спадарожніка для працаўнікоў АЭС. Пра гэта кажа акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, ядзершчык Аляксандр Міхалевіч:

“Вядома, будзь то АЭС, ці то цеплавая электрастанцыя, вакол любога буйнога прадпрыемства будуецца пасёлак альбо горад. Канешне, абавязкова будзе. Людзі ж павінны жыць, іх павінны абслугоўваць… пральні, цырульні, сталоўкі”.

Эканаміст Леанід Заіка распавёў Еўрарадыё, што будаўніцтва такога горада будзе каштаваць 600 мільёнаў долараў. Фінансавацца яно можа толькі з бюджэту:

“Сама станцыя можа каштаваць да 4 мільярдаў долараў. Пабудаваць горад-спадарожнік - гэта будзе складаць працэнтаў 10-15… Гэта будзе прыкладна ад 300 да 600 мільёнаў долараў”.

Сам віцэ-прэзідэнт “Атамстройэкспарта” лічбу ў 12 мільярдаў долараў тлумачыць “атамнай інфляцыяй”. Па словах Аляксандра Глухава, звязана гэта з павялічаным попытам на атамную энергетыку ў свеце. Аляксандр Загляднаў гаворыць, што сабекошт АЭС для Беларусі ужо пачаў павышацца:

“Чым даўжэй вы будуеце, тым на больш доўгі час замарожваюцца сродкі, якія накіроўваеце на будаўніцтва. Яны не даюць аддачы, і натуральна, што сабекошт электраэнэргіі, вырабленай на гэтым блоку, будзе даражэйшым. Як мага хутчэй трэба пабудаваць энергаблок - гэта асноўная ваша задача”.
- У розных краінах кошт будаўніцтва АЭС розны. Але агульная тэндэнцыя павелічэння кошту існуе
, - кажа Еўрарадыё намеснік генеральнага дырэктара інстытута энэргетычных і ядзерных даследаванняў “Сосны” Мікалай Груша. Таму, пачынаць будаваць трэба як мага хутчэй.

Нягледзячы на гэта, тэндэр на будаўніцтва АЭС дагэтуль не аб’яўлены. Але магчыма, што яго і не будзе. Згодна з заканадаўствам правядзенне конкурсу - абавязковае, аднак, па словах акадэміка Аляксандра Міхалевіча, у нашай краіне магчымы варыянты:

“Вызначае Аляксандр Рыгоравіч. У нас ёсць заканадаўства, згодна з якім такія рэчы трэба праводзіць па тэндэры. Адзіны, хто можа адмяніць гэты тэндэр, указаць на іншую працэдуру, гэта прэзідэнт краіны”.

Тэндэр на сённяшні дзень магчымы толькі паміж дзвюма краінамі - Францыяй і Расіяй. Па словах намесніка начальніка аддзела знешняй эканамічнай дзейнасці Навукова-даследчага інстытута ў Ніжнім Ноўгарадзе, французскі і рускі рэактары адрозніваюцца выдаткамі на паліва.

Аляксандр Загляднаў: “Французскі блок, ён трошкі большы па магутнасці - парадку 1500 МВт. Расійскі блок - гэта 1000-1200 МВт. Выдаткі на абодва блокі аднолькавыя. Але ёсць яшчэ адзін момант - пастаўка паліва на такую станцыю. Расійскае паліва для Беларусі абыйдзецца танней, чым заходнееўрапейскае. Выдаткі на вытворчасць паліва проста ніжэйшыя…”.

Па словах атамшчыка, тэрмін эксплуатацыі энергаблока, які прапануюць Беларусі - 60 год. А тэрмін акупаемасці - каля 12-15 год. Такім чынам эканамічны эфект Беларуская АЭС прынясе толькі недзе ў 2030-2035 гадах. Гэта калі не улічваць, што краіне давядзецца развлічвацца яшчэ і за крэдыт. Наста Ігнатовіч

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Толькі горад-спадарожнік для персаналу атамнай электрастанцыі будзе каштаваць “лішнія” 600 мільенаў долараў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика