Беларусы сядуць за дыктоўку 23 сакавiка
На 25 сакавіка ў Беларусі запланавана правядзенне агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове, прысвечанай 90-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР. Пра гэта 21 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў старшыня Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб`яднання "БНФ "Адраджэньне" Віктар Івашкевіч.
Паводле яго слоў, дыктоўка павінна стаць "дэманстрацыяй любові і пашаны да роднай мовы". "Саюз беларускіх пісьменнікаў і Беларускі ПЕН-цэнтр адвясцілі конкурс на тэкст дыктоўкі. Удзел у ім грамадскіх дзеячаў, кіраўнікоў палітычных партый і грамадскіх аб`яднанняў будзе спрыяць падтрымцы і абароне мовы, яе сталенню і павышэнню статусу ў грамадстве", — адзначыў В.Івашкевіч. Як лічыць ініцыятар правядзення дыктоўкі кандыдат філасофскіх навук Уладзімір Падгол, удзел у гэтай акцыі, якая праводзіцца ў многіх краінах свету, "дазваляе зрабіць беларускую мову сцягам, шэсцем і дэманстрацыяй". "Напісаны тэкст можна пакласці ў сямейны архіў, захаваць для нашчадкаў, перадаць ім як унікальнае сведчанне павагі да беларускай самабытнасці. А хто жадае ўзяць удзел у конкурсе на якасць валодання мовай, можа здаць тэкст у камісію па падвядзенні вынікаў. Пераможцы атрымаюць прызы", — сказаў У.Падгол. Паводле яго слоў, фотавыставу матэрыялаў дыктоўкі мяркуецца павезці па тых краінах, дзе жывуць беларусы, а таксама экспанаваць у будынку сакратарыята ААН у Нью-Йорку. Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі падкрэсліў, што "закон аб мовах не выконваецца, чыноўнікі выкарыстоўваюць яго для дыскрымінацыі беларускамоўнай часткі грамадства, у краіне адсутнічае ўпарадкаванае заканадаўства на роднай мове". Вось чаму, паводле яго слоў, такія акцыі, як дыктоўка, "дазваляюць беларусам адстойваць свае штодзённыя лінгвістычныя правы". Старшыня "Таварыства белорускай мовы імя Францішка Скарыны" Алег Трусаў адзначыў, што дыктоўка будзе праводзіцца 25 сакавіка кожную гадзіну, з 10.00 да 18.00. Заяўкі на выдзяленне залаў накіраваны ў самыя буйныя бібліятэкі сталіцы. "Тое ж самае мы прапануем зрабіць прыхільнікам роднай мовы ў рэгіёнах. Калі нам адмовяць, дыктоўка пройдзе ў офісах палітычных партый і грамадскіх аб`яднанняў", — сказаў А.Трусаў. Плануецца, што гэта агульнанацыянальная дыктоўка стане традыцыйнай. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На 25 сакавіка ў Беларусі запланавана правядзенне агульнанацыянальнай дыктоўкі па беларускай мове, прысвечанай 90-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР.
|
|