21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Забойца карэліцкай школьніцы атрымаў пажыццёвае зняволенне

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паседжаньні суду Карэліцкага раёну праходзіла пад узмоцненай аховай. У ходзе сьледзтва высьветлілася, што асуджаны В. Д. , вызваліўшыся пасьля чарговага зьняволеньня ў пачатку мінулага году, зьдзейсьніў яшчэ адно згвалтаваньне.

Напрыканцы студзеня гэтага году карэліцкі раённы суд прызнаў мясцовага жыхара Д. В.  вінаватым у зьдзяйсьненьні забойства непаўналетняй дзяўчыны. Акрамя таго, у ходзе сьледзтва высьветлілася, што асуджаны, вызваліўшыся пасьля чарговага зьняволеньня ў пачатку мінулага году, зьдзейсьніў яшчэ адно згвалтаваньне. Судовыя паседжаньні праходзіла пад узмоцненай аховай. Сям’ю асуджанага ў Карэлічах ведае кожны: летась яго малодшы брат ударыў нажом у сьпіну аднаклясьніка, калі той адмовіўся даць паслухаць плытку з музыкай.

Нагадаем, што 3 жніўня 17‑гадовая жыхарка Карэлічаў (Гарадзеншчына), не вярнулася дамоў. Па трывозе ўзьнялі асабісты склад Карэліцкага РУУС, з Горадні прыехалі экспэрты. Пошукі цягнуліся дзесяць дзён. На допыты выклікалі ўсіх падазроных асобаў. Асаблівую цікавасьць выклікаў тройчы асуджаны мясцовы жыхар, які колькі месяцаў таму вызваліўся з турмы, дзе адбываў пакараньне за згвалтаваньне. Малады чалавек ня меў алібі на той вечар, а найбольшае падазрэньне выклікала тое, што неўзабаве пасьля зьнікненьня дзяўчыны ён, нібыта, набыў мабільны тэлефон акурат такі, як у зьніклай. Падвёў падазраванага і дэтэктар маны. У выніку малады чалавек пагадзіўся даць сьведчаньні і паказаў сьледчым месца, дзе схаваў цела дзяўчыны.

Маці асуджанага ў часе сьледзтва заяўляла, што яе сына прымусілі падпісаць прызнаньне і абяцала зьвярнуцца па дапамогу асабіста да Лукашэнкі.

Сямён Печанко

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паседжаньні суду Карэліцкага раёну праходзіла пад узмоцненай аховай.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика