21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Адам Глобус. PLAY.BY. Фотакартачка

26.08.2009 08:46 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Адам Глобус. Літаратар, мастак і выдавец. Напісаў двадцаць аўтарскіх кніжак паэзіі і прозы, найбольш вядомыя сярод их —«Парк», «Койданава», «Толькі не гавары маёй маме» і «Дамавікамерон». Ягоныя вершы і апавяданні перакладаліся на асноўныя мовы свету і на такія экзатычныя, як асецінская ды каталонская. Сёлета ў Маскве выйшлі выбраныя творы Глобуса ў зборніку пад назваю «Лирика BY». Нягледзячы на ўсё гэта, кажа, што добрых жанчын у яго было больш, чым добрых вершаў. Ці можа цябе дыскрэдытаваць фотакартачка? Можа! Асаблівую небяспеку такая фотакартка ўяўляе, калі ты сам паверыш у яе моц. Калі ж ты сам з таго здымка пасмейваешся, дык ніхто цябе той карткаю і не зняважыць, і не пакрыўдзіць. А калі…

Прыйшоў я ў госці да жанчыны. Прыйшоў на свята з бутэлькаю. Мы выпівалі, закусвалі, танчылі, весяліліся, злюбліваліся і смяяліся. Я ляжаў голы на канапе, а жанчына прымала душ. Выйшаўшы з лазенкі, жанчына дастала з шафы фотаапарат і пачала мяне фотаграфаваць. Я спакойна ляжаў на пакамечанай прасціне, а яна здымала і здымала. Чаму я падумаў, што гэтым разам у яе ніякіх фотак не атрымаецца, не ведаю. Але я ўстаў і сказаў: «Ты няправільна здымаеш. Ты здымаеш зусім няправільна. Дай фоцік…» Яна працягнула мне апарат, я навёў аб’ектыў на яе ружовае цела і націснуў кнопку. Блакітная ўспышка абліла аголеную жанчыну цвярозым святлом. «Чаму ў мяне ўспышка не спрацоўвала?» — «Адкуль я ведаю? Наогул, я не спец па фоціках…» Жанчына зрабіла яшчэ дзесятак спробаў зафіксаваць маю аголенасць ва ўласным інтэр’ры, але ўспышка так ні разу і не запалілася. Мы апрануліся, дапілі каньяк, і я паехаў дамоў.

Недзе праз месяц жанчына паскардзілася мне на свой фотаапарат, маўляў, з усёй нашай фотасесіі атрымаўся адзін толькі здымак, на якім яна стаіць пасярод сваёй кватэры цалкам голая з непрыстойнай ружовасцю на шчоках. Я папрасіў паказаць картачку. Жанчына дастала малінавы альбомчык. З усёй невялічкай інтымнай калекцыі мне спадабаўся толькі адзін кадр, той самы, зроблены выпадкова. Я папрасіў падарыць яго мне. І яна падарыла.

А праз пяць гадоў мая знаёмая жанчына пачала рабіць палітычную кар’еру. Яна зрабілася такой актыўнай, што мама дарагая. Выбары. Подпісы. Улёткі. Агітацыя. Падлікі галасоў… Да яе актыўнасці яшчэ дадаліся страхі, сярод якіх быў страх, што я вазьму здымак з яе голым вільготным целам і надрукую ў якойсьці газетцы. Тое, што ў нас на той час не было такіх газетак, яе не супакойвала. Яна баялася, а калі чалавек баіцца, ён здатны нарабіць глупстваў. А калі чалавек баіцца, займаючыся палітыкаю, ён здатны нарабіць глупстваў вялікіх. Таму я вярнуў жанчыне фотакартку. Як яна ўзрадавалася! Яна была на сёмым небе ад шчасця. Але мяжа таму шчасцю знайшлася хутка.

Праз які тыдзень яна сказала, што згубіла здымак. Пакуль картачка была ў мяне, яна хоць прыблізна ведала, якой бяды можна чакаць, а цяпер яна не ведае. «Знойдзецца!» — як мог я супайваў сваю фотамадэльку. «Дзе знойдзецца? Я перавярнула ўсю кватэру і ўвесь свой працоўны кабінет. Нідзе няма! Уяўляеш? Няма!» — «Гэта ты ў нас уяўляеш немаведама што. Спачатку ўяўляла свае цыцкі на газетнай старонцы, цяпер ты ўяўляеш свой пуп у тэлевізары, заўтра ты ўявіш уласную похву на порнасайтах. Супакойся. Нікому не патрэбны той здымак, акрамя цябе. Здымак аматарскі і бяздарны, ён не зможа ўпрыгожыць ні адно выданне…» — «Ты лічыш мяне не прыгожай?» — «Я лічу здымак кепскім…» Мы пасварыліся.

Некалькі гадоў мы зусім і не згадвалі пра тую фотку. А тут раптам начны званок. «Здымак знайшоўся!» — радасць у голасе жанчыны не дазволіла мне засумнявацца. «Знайшла сябе голую і маладую?» — «Не я знайшла. Здымак знайшла дачка. Яна спыталася ў мяне, як я жыву без сэкса. Уяўляеш, якая дарослая? Так і спытала, а потым дадала, што ў мяне толькі адно выйсце — мастурбацыя! І яшчэ спыталася, як я навучылася хаваць ад яе сваё інтымнае жыццё, і наогул як трэба жанчыне хаваць свой інтым. Я сказала ёй глупства. Сказала, што нічога ад яе не хаваю. Тут яна і дастала з шуфлядкі папку з дакументамі на кватэру, сярод якіх ляжаў наш здымак… Я ж думала, што ён ніколі не знойдзецца! Знайшоўся!» — «Цяпер ты зноў пачала баяцца? Пабачыла здымак і страх напаў?» — «Так!» — «Не бойся. Ніхто цябе не дыскрэдытуе, пакуль ты сама сябе не дыскрэдытуеш. Кладзіся спаць. І можаш прысніць нашую маладосць…»
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика