Памерла Ірына КазулінаСёньня ўвечары на 49-м годзе жыцьця памерла Ірына Казуліна, жонка зьняволенага палітыка, былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Казуліна. З канца 1990-х гадоў Ірына Казуліна хварэла на рак малочнай залозы. Апрача мужа Аляксандра, у Ірыны Казулінай засталіся дочкі Вольга і Юлія, а таксама ўнук Улад. Ірына Казуліна нарадзілася 19 кастрычніка 1959 году. Скончыла мэханічна-матэматычны факультэт БДУ, дзе й пазнаёмілася з сваім будучым мужам Аляксандрам Казуліным. Працавала праграмістам у НПА “Планар”, затым - у Цэнтры праблем чалавека БДУ. Пасьля заканчэньня Міжнароднай школы бізнэсу і мэнэджмэнту тэхналёгіяў БДУ працавала маркетолягам ў тым самым Цэнтры. Актыўна дапамагала хворым на рак малочнай залозы. У 2007 годзе выступіла адной з арганізатараў праведзенай у Менску міжнароднай канфэрэнцыі па праблемах падтрымкі жанчын, хворых на рак малочнай залозы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёньня ўвечары на 49-м годзе жыцьця памерла Ірына Казуліна, жонка зьняволенага палітыка, былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Казуліна. З канца 1990-х гадоў Ірына Казуліна хварэла на рак малочнай залозы.
|
|