21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прызёр Алімпіяды атрымае кватэру, калі стаіць у жыллёвай чарзе

26.08.2009 08:54 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

"Еўрарадыё" вырашыла высветліць, што “свеціць” беларусам, калі яны стануць прызёрамі Алімпійскіх гульняў. Намеснік старшыні Дырэктарата нацыянальных каманд Анатоль Іваноў кажа, што ўсе ганарары зацверджаны прэзідэнтам.

Анатоль Іваноў: "За 1-ае месца 100 тысяч, за другое - 50, за трэцяе - 30 тысяч. Ёсць распараджэнне прэзідэнта з гэтай нагоды".

Ёсць яшчэ і спонсары, якія таксама будуць заахвочваць спартоўцаў. Што гэта за сумы, пакуль ніхто не ведае, аднак дакладна вядома, што кітайская фірма, якая шые вопратку нашым спартоўцам, выдзеліць яшчэ па 10 тысяч долараў. Таму грашовы ганарар за першае месца складзе 110 тысяч долараў.

Але гэта яшчэ не ўсё: калі пераможца Алімпійскіх гульняў стаіць у чарзе выканкаму на кватэру, тады Міністэрства спорту і турызму пасадзейнічае, каб у спартоўца з’явілася ўласнае жыллё.

Анатоль Іваноў: "Заняў Іваноў першае месца, і, магчыма, калі ён мае патрэбу і стаіць на ўліку ў аблвыканкаме, гарвыканкаме, то, магчыма, па хадайніцтве Міністэрства спорту і турызму разам з Федэрацыяй, яму дадуць кватэру, як чэмпіёну ці прызёру Алімпійскіх гульняў. Гэта робіцца так заўсёды".
Спартовы чыноўнік гаворыць, што колькасць пакояў кватэры залежыць не ад якасці медаля, а ад склада сям’і прызёра. Аднак, калі ў спартоўца ўжо ёсць уласнае жыллё, тады ніякай кватэры яму не “свеціць”.

Аднак яшчэ мінулым летам на прэс-канферэнцыі першы віцэ-прэзідэнт НАК Беларусі Генадзь Аляксеенка казаў, што ўсе беларускія прызёры Пекіна атрымаюць у падарунак кватэры ў сталіцы. Ён сцвярджаў, што з адным са спонсараў заключана дамова на 20 кватэр у сталіцы.

Кацярына Ярмалаева

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
"Еўрарадыё" вырашыла высветліць, што “свеціць” беларусам, калі яны стануць прызёрамі Алімпійскіх гульняў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика