У Ляхавіцкім раёне шукаюць зніклы мільярд рублёў
Амаль мільярда рублёў не далічыўся СВК "Востраўагра" з Ляхавіцкага раёна. Пра гэта сведчаць матэрыялы праверкі, праведзенай Камітэтам дзяржкантролю.
Пасля таго, як гаспадарцы вярнулі маёмасць, перададзеную ў 2002 годзе ў арэнду адной з фермерскіх гаспадарак, выявіліся невясёлыя факты. За 5 год зніклі 24 адзінкі сельгастэхнікі, 15 аўтамабіляў і 250 галоў сельскагаспадарчай жывёлы. За гэты час былі разукамплектаваныя дзве малочна-таварныя фермы. Цяпер вынікі дзейнасці арандатара будуць даследаваць праваахоўныя органы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Амаль мільярда рублёў не далічыўся СВК "Востраўагра" з Ляхавіцкага раёна. |
|